Латарэйнае шчасце... знайшло само!

ДА НЯДАЎНЯГА часу я не верыў у латарэйнае шчасце, бо колькі ні спрабаваў выйграць кватэру ў Мінску ці новенькі аўтамабіль, максімум, што дарыла мне фартуна, — чатырнаццаць тысяч беларускіх рублёў. А выдаткаваў на білеты ў разоў дваццаць больш!

Тое, што наканавана, не абыдзеш!

ДА НЯДАЎНЯГА часу я не верыў у латарэйнае шчасце, бо колькі ні спрабаваў выйграць кватэру ў Мінску ці новенькі аўтамабіль, максімум, што дарыла мне фартуна, — чатырнаццаць тысяч беларускіх рублёў. А выдаткаваў на білеты ў разоў дваццаць больш!

Але пасля гэтага ўнікальнага выпадку, пра які нядаўна мне расказаў знаёмы банкір, з упэўненасцю заяўляю: ёсць людзі, якім шанцуе! І не проста шанцуе, — латарэйнае шчасце іх знойдзе ўсюды. Нават, калі яны самі яго не шукаюць…

Падзеі разгарнуліся ў Мінскай вобласці. Галоўны герой — Віктар (імя зменена. — Аўт.) — звычайны 21-гадовы хлопец, просты рабочы на буйным сталічным прадпрыемстве. Вырас у няпоўнай сям’і, без бацькі.

Неяк Віця паехаў па справах у Брэст. У банку купіў латарэйны білет. (Які — не называю спецыяльна, каб не рабіць рэкламу фірме.) Паклаў латарэйку ў кішэню і забыўся пра яе. Вярнуўся ў Мінск і працаваў сабе далей. Праз нейкі час пайшоў у банк пакласці “пенёндзы” на тэлефон. Разлічыўся картачкай. Успомніў пра куплены латэрэйны білет і вырашыў таксама яго праверыць.

Дзяўчына-касір паглядзела і, усміхнуўшыся кліенту, сказала: “Віншую, вы выйгралі трыста тысяч!”

Віця, узрадаваны, хуценька забраў падарунак фартуны і знік у невядомым напрамку. На гэтым гісторыя і закончылася, калі б…

…У банку ёсць спецыяльная служба, якая правярае правільнасць дзеянняў працы сваіх работнікаў. Дык вось, жанчына, у рукі якой трапіў Віцеў білет, ледзь не ўпала, калі ўбачыла суму, якую на самай справе выйграў наш шчаслівец. 300 мільёнаў рублёў! Касірка не магла нават уявіць, што такія выйгрышы бываюць? Вось і выдала толькі 300 тысяч? Зрабіла гэта спецыяльна або проста так “атрымалася”? Не знайшоўшы крыміналу ў дзеяннях сваёй супрацоўніцы, банкаўская служба бяспекі прыйшла да высновы: выйгрыш цалкам не аддадзены па прычыне няўважлівасці работніцы. Касіра пазбавілі прэміі.

...А што ж з грашыма, і, галоўнае, з Віцем?

Яго знайшлі не адразу. Не адзін жа чалавек атрымліваў у тым банку латарэйныя грошы. Глядзелі відэазапісы з камер назірання. Нічога канкрэтнага... Дапамагла касір, якая ўспомніла, што білет правяраў хлопец, які з картачкі клаў грошы на тэлефон. Па тэлефонных рэквізітах яго хутка знайшлі. Але выйгрыш аддалі не адразу: хлопца папрасілі дэтальна расказаць, дзе ён купляў латарэю і правяраў яе. Калі ўсё супала, адправілі шчасліўчыка ў галоўны офіс латэрэйнай канторы — банк такія суммы не выдае. Віця, нарэшце, забраў недаатрыманыя грошы.

Думаю, не трэба быць Настрадамусам, каб “прадказаць” — жыццё нашага шчасліўчыка змянілася ў лепшы бок.

Ну дык і дай Бог!

Аляксандр СЯНЮЦЬ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter