Ладзілі “Шчадрэц” — з мясцовым каларытам!

Унікальны калядны абрад, які беражліва захоўваюць жыхары вёскі Рог Салігорскага раёна, на стары Новы год быў прадстаўлены ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах пад МінскамЦі даводзілася вам бачыць калі, як па вёсцы ідуць шчадроўнікі, старыя і малыя? Чуваць іх здалёк — гучна песня льецца. Наперадзе — Дзед з берасцянай маскай на твары і бярозавым кіем у руках, на якім завязаны чырвоны бант і прымацаваны званочак. Сталая жанчына нясе самаробную Казу, якая таксама з бантам. Побач скача Конь. Гэту важную ролю выконваюць двое мужчын: адзін пад посцілкай трымае хвост, другі — галаву. Тут жа і Механоша з мяхамі па баках — для пачастункаў. А перад ім хтосьці з каляднай зоркай у руках...
Вясковыя артысты ў Музеі народнай архітэктуры і побытуУнікальны калядны абрад, які беражліва захоўваюць жыхары вёскі Рог Салігорскага раёна, на стары Новы год быў прадстаўлены ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах пад Мінскам
Ці даводзілася вам бачыць калі, як па вёсцы ідуць шчадроўнікі, старыя і малыя? Чуваць іх здалёк — гучна песня льецца. Наперадзе — Дзед з берасцянай маскай на твары і бярозавым кіем у руках, на якім завязаны чырвоны бант і прымацаваны званочак. Сталая жанчына нясе самаробную Казу, якая таксама з бантам. Побач скача Конь. Гэту важную ролю выконваюць двое мужчын: адзін пад посцілкай трымае хвост, другі — галаву. Тут жа і Механоша з мяхамі па баках — для пачастункаў. А перад ім хтосьці з каляднай зоркай у руках...
Артысты-вяскоўцы з народнага фальклорнага гурта “Палескія крыніцы” не скупяцца на жарты, прыпеўкі. Калі спыняюцца ля хаты, заводзяць абрадавую песню, якую, дарэчы, спявалі жыхары Рога і сто, і дзвесце год таму. Добрая дарадца калектыву — Таццяна Хаміцэвіч. Жанчыне ўжо больш за 90, аднак памяць у яе — на зайздрасць маладзейшым. Да таго ж яна выдатна ведае мясцовыя традыцыі, таму і павучае моладзь. А вось сапраўдная знаўца мясцовых строяў — кіраўнік гурта Валянціна Цяляк. Яна і сама майстрыха: шые спадніцы, вышывае кашулі, ды і паясы выткаць можа!
У абрадавых сцэнах задзейнічаны ўсе персанажы. Асаблівая ж роля адводзіцца Казе як сімвалу ўраджаю. Пад час гульняў, гутарак, жартоўных сварак гаспадары, зразумела, адорваюць гасцей пачастункамі. Тыя ж танчаць мясцовы танец “Матлет”, а разам з гаспадарамі — “Лявоніху”. Так абыходзяць шчадроўнікі ўсе хаты, дзе іх чакаюць. Потым дзеляць пачастункі, накрываюць стол і сустракаюць стары Новы год.
Дарэчы, “Шчадрэц”, альбо “Шчодрую куццю” ладзяць у многіх рэгіёнах Беларусі. Усюды — свае асаблівасці. Так, на Гомельшчыне калядоўшчыкі хо-дзяць з Кабылай, з Жоравам — на Міншчыне, з Буслом — на Гродзеншчыне.
Абрад “Шчадрэц” з вёскі Рог унікальны ж тым, што дайшоў да нашых дзён амаль што ў аўтэнтычным выглядзе: мае свой непаўторны мясцовы каларыт. Таму і ўнесены гэты звычай у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Кацярына Мядзведская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter