Лаўрэат

Рэдакцыя часопіса сатыры і гумару “Вожык” разгледзела пытанне аб прысуджэнні штогадовых літаратурных прэмій імя Кандрата Крапівы. На гэты раз, за 2003 год, лаўрэатам за пераклад знакамітай паэмы “Тарас на Парнасе” стаў член саюзаў пісьменнікаў Украіны і Беларусі паэт і перакладчык Валерый Стралко. Дарэчы, гэта першы пераклад славутай паэмы на ўкраінскую мову. Віншуем!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter