Літоўскі прагляд беларускіх фільмаў

Дзве карціны беларускіх кінарэжысёраў — “Шчыт айчыны” Дзяніса Скварцова і “Чаклун і Румба” Андрэя Голубева — былі прадстаўлены на кінафестывалі “Еўрапейскае кіно і днём, і ноччу” ў літоўскім горадзе Паневяжыс.

“Гледачы цёпла ўспрынялі беларускі фільм “Шчыт айчыны”, паказаны ў дзень адкрыцця фестывалю, — адзначыла дырэктар культурнага цэнтра “Гарсас” Гене Пучынскене, арганізатар мерапрыемства. — Ціка-
васць да карціны была вялікая і таму, што яе знялі суседзі, і таму, што праблемы, узнятыя ў фільме, блізкія і зразумелыя літоўцам”.

У першы дзень фестывалю дэманстравалася дзе-вяць карцін, паказ доўжыўся да трох гадзін ночы. Усяго ж на чацвёрты міжнародны форум некамерцыйнага кіно “Еўрапейскае кіно і днём, і ноччу” кінематаграфісты з 11 краін свету прывезлі 24 работы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter