Літаратурная прэмія – старшыні калгаса

БЫЛОГА старшыню калгаса імя Суворава Пастаўскага раёна Героя Сацыялістычнай Працы Алега ВАЛАДЗЬКО добра ведаюць у нашай краіне. У дваццацігадовым узросце ён узначаліў адну з бяднейшых гаспадарак і здолеў стварыць вытворчасць на ўзроўні сусветнай. Ён адзін з першых, яшчэ пры Саюзе, пабудаваў у гаспадарцы аграгарадок

Пра ўсё гэта пасля выхаду на пенсію ён расказаў у кнізе «Сын зямлі і неба». Нядаўна яна прызнана лепшым празаічным творам сярод пісьменнікаў Віцебшчыны, а яе аўтар узнагароджаны прэстыжнай літаратурнай прэміяй імя Пятруся Броўкі. За паэзію такая ж прэмія ўручана Вользе Русілка, а за дзіцячую літаратуру — Алесю Жыгунову.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter