Ліры і рублі

У СЭЗ «Гроднаінвест» створаць зоны для турэцкіх інвестыцый

Спецыяльныя зоны для турэцкіх інвестыцый створаць у СЭЗ «Гроднаінвест».

— Міністэрства эканомікі Турцыі выказала зацікаўленасць у арганізацыі зон для інвестыцый у беларускую эканоміку і прапанавала абмяняцца вопытам па іх стварэнні, — расказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» Дзмітрый Ражкоў. — Для гэтага ў бягучым годзе плануецца сабраць працоўную групу, якая аб’яднае спецыялістаў дзвюх краін.

Такія зоны, па словах Дзмітрыя Ражкова, будуць з’яўляцца пляцоўкамі на тэрыторыі СЭЗ «Гроднаінвест» і «Магілёў», дзе ўладкуецца інжынерна-транспартная інфраструктура для размяшчэння турэцкай вытворчасці.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter