Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае

Ад Купалля і да канца месяца ў ліпені шмат прысвяткаў, пад час якіх і сёння вяскоўцы назіраюць за надвор’ем і робяць прагнозы наконт ураджаю10 ліпеня праваслаўныя адзначаюць Самсонаў дзень, які звязаны з дажджом, а ў каталікоў — Сем братоў. Пра апошні кажуць: “Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды”. Лічылася, што калі на Самсона дождж, то да Бабінага лета будзе мокра.12 ліпеня — Пятро (Пятро–Павел, Пятроў дзень, Паўлюк) — старадаўняе земляробчае свята. Лічыцца, што ў гэтую пару перастае куваць зязюля. Яшчэ кажуць, што пасля Пятра лета ідзе на спад. Такі і сэнс выслоўяў “Прыйшоў Пятрок — апаў лісток”, “Пятро і Павел на гадзіну дзень убавіў”. Некалі дзяўчаты хадзілі ў лес развіваць вянкі, завітыя на Сёмуху, палілі вогнішчы, гатавалі абрадавыя стравы, гушкаліся на арэлях і спявалі пятроўскія песні.
Касавіца – гарачая пара для вяскоўцаўАд Купалля і да канца месяца ў ліпені шмат прысвяткаў, пад час якіх і сёння вяскоўцы назіраюць за надвор’ем і робяць прагнозы наконт ураджаю
10 ліпеня праваслаўныя адзначаюць Самсонаў дзень, які звязаны з дажджом, а ў каталікоў — Сем братоў. Пра апошні кажуць: “Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды”. Лічылася, што калі на Самсона дождж, то да Бабінага лета будзе мокра.
12 ліпеня — Пятро (Пятро–Павел, Пятроў дзень, Паўлюк) — старадаўняе земляробчае свята. Лічыцца, што ў гэтую пару перастае куваць зязюля. Яшчэ кажуць, што пасля Пятра лета ідзе на спад. Такі і сэнс выслоўяў “Прыйшоў Пятрок — апаў лісток”, “Пятро і Павел на гадзіну дзень убавіў”. Некалі дзяўчаты хадзілі ў лес развіваць вянкі, завітыя на Сёмуху, палілі вогнішчы, гатавалі абрадавыя стравы, гушкаліся на арэлях і спявалі пятроўскія песні.
13 ліпеня — Паўпятро. У гэты дзень вяскоўцы вазілі сена, складвалі стагі.
14 ліпеня — Кузьма і Дзям’ян, свята кавалёў і апекуноў земляробства. Дарэчы, апекуном сваім земляробы лічылі і святога Андрэя, якога праваслаўныя шанавалі 17 ліпеня.
18 ліпеня, на Свята Месяца, вечарам выходзілі глядзець, як “гуляе месяц” (калі ён у фазе поўні). Па колеры яго прадказвалі будучы ўраджай.
21 ліпеня Градавы дзень або Казанская. У некаторых раёнах пачыналі ладзіць зажынкі. Прысвяткі Пракоп, Прокл, Гаўрылей у праваслаўных і Якуб, Ганна ў каталікоў былі спалучаны з назіраннямі за надвор’ем і засцярогамі ад граду, дажджу. А Серпавіца — пятніца перад святам Ільі 2 жніўня — лічылася ў некаторых мясцінах Беларусі днём “зазубрывання сярпоў”, падрыхтоўкі да жніва.

Рэгіна Гамзовіч
На здымку:
Касавіца – гарачая пара для вяскоўцаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter