“Ліхтарт” запрашае ўдумлівых

У мастацкай галерэі “Універ­сітэт культуры” мастакі і дызайнеры творча асэнсоўваюць святло і свяцільніАдкрывалася выстава “Ліхтарт” пад жывую музыку ў выкананні гурта “FLAT”. Задумалі праект творчыя людзі з Саюза дызайнераў і Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў. Выстава прысвячаецца святлу ў розных аспектах, найперш у філасофскім ды ўжытковым.
У мастацкай галерэі “Універ­сітэт культуры” мастакі і дызайнеры творча асэнсоўваюць святло і свяцільні

Адкрывалася выстава “Ліхтарт” пад жывую музыку ў выкананні гурта “FLAT”. Задумалі праект творчыя людзі з Саюза дызайнераў і Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў. Выстава прысвячаецца святлу ў розных аспектах, найперш у філасофскім ды ўжытковым.
Як вядома, свяцільні і ліхтары некаторыя філосафы называюць сімваламі сучаснай цывілізацыі. На выставе феномен “кіраванага святла” — а менавіта такое святло і сінтэзуюць свяцільні —трансліраваны ў аб’ектах дызайну і візуальнага мастацтва. У праекце ўдзельнічае больш за 70 дызайнераў і мастакоў, сярод якіх Дзмітрый Сурскі, Іван Айплатаў, Аляксандр Трусаў, Уладзімір Парфянок, Віталь Брусінскі, Юрый і Марыя Аляхно, Уладзіслаў Стальмахаў, Вадзім Качан ды іншыя.
На самай “светлай” выставе года можна пабачыць твор, што часта сустракаецца ў інтэрнэце: гэта лямпачка “Азарэнне” ад беларускіх дызайнераў Марыі ды Ігара Салаўёвых. Яна зроблена ў выглядзе звілін галаўнога мозгу. Цікавую серыю свяцільняў “FOLD lamp” прадставіў таленавіты дызайнер Максім Шняк — яна дэманстравалася ўжо на выставах у Кітаі, Польшчы, Эстоніі. А ці можаце вы сабе ўявіць свяцільню-падушку? Ёсць на выставе і вязаная свяцільня, якую можна… завязваць у вузел. Выклікаюць захапленне наведвальнікаў свяцільня-сачок для матылькоў, свяцільня са звычайных пластыкавых стаканчыкаў ды іншыя стыльныя і вельмі дасціпныя творы дызайнерскага мастацтва.
Як вядома, пару гадоў таму ў гэтай жа галерэі ладзілася выстава “Пастулат”, прысвечаная стулу: як прадмету, арт-аб’екту і мастацкаму вобразу ў мастацтве. Гэтым разам, пэўна, арганізатары падумалі, што сапраўдны дызайнер павінен у жыцці яшчэ і “свяціць” — таму і рушылі ўвасабляць ідэі на хвалях фантазіі і натхнення.

Рыгор Арэшка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter