Лідэрства – велічыня пераменная

Асаблівасцю сёлетняй абласной прадметнай алімпіяды, што завяршылася на Гомельшчыне, стаў не толькі традыцыйны ўдзел у ёй школьнікаў, але і навучэнцаў тэхнікумаў, вучылішчаў і каледжаў вобласці. Напружаны чатырохдзённы марафон ведаў і інтэлекту, падчас якога змагаліся за першынство каля 1300 юнакоў і дзяўчат, па сведчанні абласнога ўпраўлення адукацыі, меў даволі прыемны вынік: выдатныя веды па большасці прадметаў паказалі рабяты з невялікіх райцэнтраў і сельскіх школ. Пацясніўшы пры гэтым нязменных ранейшых лідэраў са школьных устаноў Гомеля і буйных цэтраў Гомельшчыны. У ліку пераможцаў алімпіяды: па беларускай мове – дзевяцікласніца з Петрыкава Алена Кудзько, па фізіцы – адзінаццацікласнік з Акцябрскага Юрый Петух, па астраноміі — вучань СШ № 2 з гарпасёлка Лоеў Іван Прышчэп, па біялогіі – Вадзім Кушнір з хойніцкай СШ № 4 і іншыя. Адметна, што 7 удзельнікаў абласной алімпіяды дабіліся перамог не толькі сярод сваіх аднагодкаў, а і ў старэйшых узроставых групах.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter