Ліда ў карагодзе “Дажынак”. Учора гэты раённы цэнтр урачыста прыняў эстафету галоўнага свята хлебаробаў краіны.

Такой падзеі старажытная Ліда яшчэ не ведала. Пасля шматлікіх, але не дарэмных клопатаў напярэдадні свята распачалося. Ліда сустрэла гасцей памаладзелай і надзвычай прыгожай. Мяркуючы па тым, як мнагалюдна было ў горадзе ўжо ў першы дзень “Дажынак”, можна сцвярджаць: прагнозы на тое, што Ліда прыме каля 100 тысяч гасцей, спраўдзіліся. Ганаровае права ўзняць сцяг рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2010" было прадастаўлена лідарам спаборніцтваў з Гродзенскай вобласці: старшаму камбайнеру СВК "Граніт-Агра" Дзятлаўскага раёна Уладзіміру Гукішу і старшаму камбайнеру ААТ "Ханевічы" Свіслацкага раёна Андрэю Ламану. Галоўнымі героямі першага дня "Дажынак" сталі прызёры рэспубліканскага спаборніцтва, якія занялі другія і трэція месцы.

Такой падзеі старажытная Ліда яшчэ не ведала. Пасля шматлікіх, але не дарэмных клопатаў напярэдадні свята распачалося. Ліда сустрэла гасцей памаладзелай і надзвычай прыгожай. Мяркуючы па тым, як мнагалюдна было ў горадзе ўжо ў першы дзень “Дажынак”, можна сцвярджаць: прагнозы на тое, што Ліда прыме каля 100 тысяч гасцей, спраўдзіліся.

Ганаровае права ўзняць сцяг рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2010" было прадастаўлена лідарам спаборніцтваў з Гродзенскай вобласці: старшаму камбайнеру СВК "Граніт-Агра" Дзятлаўскага раёна Уладзіміру Гукішу і старшаму камбайнеру ААТ "Ханевічы" Свіслацкага раёна Андрэю Ламану. Галоўнымі героямі першага дня "Дажынак" сталі прызёры рэспубліканскага спаборніцтва, якія занялі другія і трэція месцы.

У першы дзень “Дажынак” прызы ў розных намінацыях атрымалі каля 150 пераможцаў з розных куткоў краіны.
Найлепшыя ў асабістым першынстве атрымалі ў падарунак камп’ютэры, тэлевізары, халадзільнікі і маразільнікі, іншую тэхніку. Прызёры сярод сельгасарганізацый і  механізаваных атрадаў павязуць дадому грашовыя прэміі ў памеры адпаведна 20 і 15 мільёнаў рублёў. Прадстаўнікі СВК “Крошын” Баранавіцкага раёна сталі ўладальнікамі новага трактара “Беларус”. Так іх аддзячыў канцэрн “Белдзяржхарчпрам” за высокія паказчыкі ў здачы піваварнага ячменю.
“Цяжка размеркаваць лідэраў спаборніцтва па першым, другім і трэцім месцах, — прызнаўся на ўрачыстай цырымоніі намеснік прэм’ер-міністра Іван Бамбіза. — Усе працавалі выдатна і заслугоўваюць шчырай падзякі”.
Па яго словах, сёлетні беларускі каравай заважыў на 7 мільёнаў тон. І гэтага хопіць не толькі для таго, каб забяспечыць харчовую бяспеку нашай краіны. Мы можам падзяліцца і з суседзямі.
За апошнія пяць гадоў у развіцці АПК краіны адбыліся істотныя змены. Толькі ў сельгасгаліне стварылі 50 новых прадпрыемстваў, пераабсталявалі звыш 100 тысяч малочных ферм, 60 птушкафабрык. Арганізацыі атрымалі звыш 10 тысяч зернеўборачных камбайнаў і каля 16 тысяч трактароў, іншай тэхнікі.
У бліжэйшыя гады ўзяты курс працягнецца. Значную ўвагу плануецца ўдзяліць павышэнню ўзроўню жыцця на вёсцы. Сярэдняя зарплата сяльчан да 2015 года, як адзначыў Іван Бамбіза, павінна вырасці да 750 долараў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter