Лічаць птушак па зіме

У новы онлайн-вызначальнік уключаны 151 від птушак Палесся.
У новы онлайн-вызначальнік уключаны 151 від птушак Палесся.

На сайце грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» можна азнаёміцца з пералікам птушак, што жывуць на Палессі і ў другіх рэгіёнах Беларусі, паглядзець іх каляровыя фотаздымкі і нават паслухаць спевы. Балотная сава, зімародак, зялёны дзяцел, пустальга, шэрая чапля, вялікі арлец і рэдкі чорны бусел — усе яны прадстаўлены на старонцы АПБ. Дарэчы, 22 з уключаных у вызначальнік відаў занесены ў Чырвоную кнігу краіны.

Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter