Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Новую гарадскую скульптуру “Дружба народаў” адкрылі ў Глыбокім на “Вішнёвым фестывалі”

Квітней, фестываль!

На памяць пра сёлетні “Вішнёвы фестываль”, што ўжо ў пяты раз прайшоў у горадзе Глыбокім Віцебскай вобласці, з’явіўся новы арт-аб’ект. Дэкаратыўна-мастацкая кампазіцыя з металу “Дружба народаў” змясцілася на цэнтральнай плошчы горада. Увасоблена ў ёй галоўная ідэя свята — аб’яднанне людзей.  Сапраўды, з кожным годам на фэсце — усё больш удзельнікаў. Гэтым разам былі госці з Германіі, Грузіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Францыі, прадстаўнікі рэгіёнаў Беларусі, а таксама творчыя калектывы, якія распавядаюць пра культуру розных народаў свету.

Гасцей і ўдзельнікаў свята вітала гаспадыня фестывалю — Вішнёвая Каралева, якая ўзначаліла ўрачыстае шэсце па цэнтральнай вуліцы Глыбокага і праводзіла на галоўную плошчу горада, дзе й прайшло адкрыццё новага арт-аб’екта. Пад час фестывалю ўдзельнікі заклалі таксама дуброву. Дарэчы, дуб лічыцца дрэвам-доўгажыхаром. Таму, спадзяюцца арганізатары, і “Вішнёвы фестываль” будзе жыць доўга, дуброва прырастаць новымі дрэвамі, а свята — новымі сябрамі.

Голас Радзімы № 30 (3534), чацвер, 10 жніўня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter