Кветкi да храма —гэта пашана да спадчыны

4 лiстапада ў “Р” быў надрукаваны артыкул Наталлi Сцяпура “Баяцца сядзiбы прывiды”, у якiм iшла размова аб архiтэктурных помнiках Бярэзiнскага раёна

4 лiстапада ў “Р” быў надрукаваны артыкул Наталлi Сцяпура “Баяцца сядзiбы прывiды”, у якiм iшла размова аб архiтэктурных помнiках Бярэзiнскага раёна.

У прыватнасцi, узгадваўся дрэнны стан дома Патоцкiх. Наша чытачка, настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Багушэвiцкага дзiцячага сада-сярэдняй школы Таццяна Луста расказала пра цяжкi лёс яшчэ аднаго  архiтэктурнага скарбу — мясцовага касцёла.

Таццяна Уладзiмiраўна расказала, што касцёл, якi быў пабудаваны ў сярэдзiне XIX стагоддзя на сродкi памешчыка Часлава Свентаржэцкага, перажыў розныя часы. У гады атэiзму савецкiя ўлады прыстасавалi будынак пад зернесклад. А ў 80-я мясцовыя вандалы ўчынiлi пажар. Такiм чынам, паступова касцёл прыходзiў у заняпад. “У пачатку 90-х гадоў у Багушэвiчы прыязджалi патомкi Свентаржэцкiх з Польшчы з мэтай пачаць рэстаўрацыйныя работы, — пiша настаўнiца. – Але, як i ў выпадку з сядзiбай Патоцкiх, нешта не заладзiлася. I  аднаўленне пачалося толькi ў 2002 годзе на сродкi замежных i айчынных спонсараў, а таксама на ахвяраваннi грамадзян”.

Рэстаўрацыйныя работы пачалiся з вежаў касцёла: iх пакрылi тонкiм лiставым жалезам. Ужо зроблены атынкоўка i афарбоўка сцен як звонку, так i ўнутры памяшкання. Зараз парадак у будынку падтрымлiваюць не толькi вернiкi, але i валанцёры. “А зусiм нядаўна з’явiлася новая традыцыя – маладыя ўскладаюць кветкi да дзвярэй храма”, — пiша Таццяна Луста. Гэта з’яўляецца сапраўдным па-цвярджэннем таго, што новае пакаленне шануе спадчыну.

На здымку: касцёл у Багушэвiчах.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter