Кветкі ў вянок

Культура, традыцыі і звычаі беларусаў былі шырока прадстаўлены на этнакультурным фестывалі ў Малдове. Адметны падворак, які ладзіла Беларуская суполка пры падтрымцы пасольства Беларусі, наведалі высокія госці.Напрыканцы верасня ў Кішынёве ладзіўся Рэспубліканскі этнафэст, ужо трынаццаты па ліку. У тым яркім, прыгожым свяце прынялі ўдзел каля 70 рэспубліканскіх і муніцыпальных этнакультурных суполак, а ўсяго былі прадстаўлены каля 50 нацыянальных меншасцяў Малдовы. Мне ж прыемна сказаць: і беларусы годна, хораша, з добрым густам расказалі пра Бацькаўшчыну, свой народ. Наша родная беларуская культура, традыцыі і звычаі былі шырока прадстаўлены на фэсце. Прычым гэта быў самы маштабны за апошнія гады беларускі падворак! А зладзіла яго наша суполка пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Малдове.
Культура, традыцыі і звычаі беларусаў былі шырока прадстаўлены на этнакультурным фестывалі ў Малдове. Адметны падворак, які ладзіла Беларуская суполка пры падтрымцы пасольства Беларусі, наведалі высокія госці.

Беларусы Кішынёва вітаюць на сваім падворку Прэзідэнта Малдовы Мікалае ЦімафціНапрыканцы верасня ў Кішынёве ладзіўся Рэспубліканскі этнафэст, ужо трынаццаты па ліку. У тым яркім, прыгожым свяце прынялі ўдзел каля 70 рэспубліканскіх і муніцыпальных этнакультурных суполак, а ўсяго былі прадстаўлены каля 50 нацыянальных меншасцяў Малдовы. Мне ж прыемна сказаць: і беларусы годна, хораша, з добрым густам расказалі пра Бацькаўшчыну, свой народ. Наша родная беларуская культура, традыцыі і звычаі былі шырока прадстаўлены на фэсце. Прычым гэта быў самы маштабны за апошнія гады беларускі падворак! А зладзіла яго наша суполка пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Малдове.
Чым жа прывабліваў да сябе шматлікіх гасцей беларускі падворак, што стварылі мы ў Цэнтральным парку Кішынёва? Нам удалося паказаць удзельнікам і гасцям фэсту цікавыя кнігі, вырабы народных майстроў, традыцыйныя сувеніры. Тыя, хто завітаў да нас, маглі больш даведацца пра культуру, традыцыі і звычаі беларусаў, пазнаёміцца з эканамічным і турыстычным патэнцыялам краіны, пакаштаваць смачныя стравы нацыянальнай кухні ды напоі ў стылізаванай беларускай хаце. Гасцей сустракалі сябры Беларускай грамады ў Малдове ў нацыянальных строях. На падворку гучала жывая музыка, беларускія песні.
Ды не толькі ў мінулае роднага краю прапаноўвалі мы заглянуць гасцям. На падворку ладзілася выстава беларускіх тавараў, якія можна набыць і ў Кішынёве, іншых гарадах Малдовы. У прыватнасці, гэта якасная, прыгожая керамічная плітка таварыства “Керамін”. Была прадстаўлена інфармацыя пра вядучых беларускіх вытворцаў, іх дылерах у Малдове, а гэта такія вядомыя брэнды, як МТЗ, МАЗ, БелАЗ, “Мілавіца”, “Атлант”, “Гефест”, “Белшына”, “Белкамунмаш” ды іншыя. Падрыхтавалі мы таксама і мультымедыйную прэзентацыю эканамічнага і турыстычнага патэнцыялу Беларусі. Многім цікава было разглядаць фотавыставу пра Беларусь, дзейнасць Беларускай грамады ў Малдове. А нехта са здзіўленнем гартаў беларускія кнігі, зборнікі вершаў і прозы беларускіх пісьменнікаў, якія жывуць у Малдове: гэта Іван Рахуба, Мікалай Шляпо, Іван Батрачкін ды іншыя.
Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў нашага падворка выклікала выстава пудзілаў рэдкіх жывёл і птушак. Іх прадставіў сябра Беларускай грамады ў Малдове, адзін з вядомых паляўнічых краіны, таксідэрміст Анатоль Брэднеў.
На фестывалі было сябе дзе праявіць і дарослым, і дзецям. Нашы дзіцячыя і моладзевыя мастацкія гурты і этнафальклорныя ансамблі паказвалі фрагменты народных абрадаў, беларускія танцы. Сябры абшчыны спявалі папулярныя беларускія песні, чыталі вершы пра Беларусь, у тым ліку і ўласныя.
Беларускі падворак на этнафэсце наведалі высокія госці: Прэзідэнт Малдовы Мікалае Цімафці, старшыня парламента Ігар Корман, прэм’ер-міністр Юрый Лянкэ. Пад час гутаркі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Малдове Вячаславам Асіпенкам ды сябрамі Беларускай грамады ў Малдове прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва Малдовы сказалі: яны вельмі ўражаныя ўбачаным. Ім спадабалася, што беларусы творча прадставілі нацыянальны каларыт Беларусі, самабытнасць нашай культуры. Гасцям прыйшліся даспадобы і нацыянальныя стравы, беларускія напоі. Прэм’ер-міністр Юрый Лянкэ прызнаўся, што ўпершыню паспрабаваў беларускія дранікі і дадаў: яны вельмі смачныя! Таксама беларускае падвор’е наведалі прадстаўнікі пасольстваў многіх краін, акрэдытаваных у Малдове.
Этнакультурны фестываль, які праводзіцца ў Малдове пад дэвізам “Адзінства праз разнастайнасць”, вельмі спрыяе развіццю міжкультурнага дыялогу, умацоўвае сяброўскія стасункі паміж прадстаўнікамі розных этнасаў, якія жываюць у Малдове. Дзякуючы фэсту мы лепш ведаем сяброў, традыцый і звычаі народнасцяў, якія жывуць побач. На фэсце прадстаўнікі ўсіх этнасаў Малдовы сустракаюць гасцей у нацыянальных касцюмах. І беларусы тут — на вышыні. У вянок нацыянальных культур мы дадаем свае непаўторныя кветкі.

Юрый Статкевіч, старшыня Беларускай грамады ў Малдове

На здымку:
Беларусы Кішынёва вітаюць на сваім падворку Прэзідэнта Малдовы Мікалае Цімафці
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter