Кветкі ад “Народнай газеты”

Іх атрымала разам са спецыяльным прызам “НГ” актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Галіна Чарнабаева за ролю Маці-Настаяцельніцы ў спектаклі “П’емонцкі звер”.

Гэты спектакль удзельнічаў у тэатральным конкурсе ХІV Мінскага міжнароднага фестывалю “Лістапад”. “Народная газета” ўжо другі год запар устанаўлівае свой спецыяльны прыз на гэтым прэстыжным кінафоруме. І другі год запар ён дастаецца акцёрам менавіта РТБД. Такое рашэнне прымае прафесійнае журы. Па аб’ектыўных прычынах прыз Галіне Чарнабаевай быў уручаны толькі ў гэтыя дні, адразу пасля спектакля. Як аказалася, гэта акалічнасць прыйшлася даспадобы гледачам, якія шчырымі апладысментамі віталі перамогу цудоўнай актрысы. А потым унушальная дэлегацыя “НГ” і акцёры, занятыя ў “П’емонцкім зверы”, правялі бліцдыскусію аб дасягненнях і праблемах сучаснага тэатра.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter