Кватэры для чэмпiёнаў

У Пінску на вул. Мінеева адкрыўся жылы комплекс «Алімпійскі»

У Пінску адкрыўся жылы комплекс «Алімпійскі».

Адразу два 36-кватэрныя дамы з’явіліся ў мікрараёне Радужны па вуліцы Мінеева. Жыллё пабудавана па заказе прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Брэсцкай вобласці, каб дапоўніць тыя спартыўныя аб’екты, што ўжо існуюць у горадзе.

— У Пінску шмат пляцовак для заняткаў фізічнай культурай. I яны павінны дапаўняцца жыллём. Няхай у новых дамах растуць і вы-хоўваюцца будучыя чэмпіёны, — сказаў на цырымоніі адкрыцця «Алімпійскага» намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык.

Дарэчы, гэтая «алімпійская» будоўля ў Пінску не першая. 107-кватэрны дом з’явіўся ў 2010 годзе ў мікрараёне Загорскі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter