Концепцию «умного» города внедрят в 11 населенных пунктах страны

Кварталы разумных iдэй

Паскараецца ўрбані­зацыя — на жаль, данасць нашага часу. Яна адбываецца настолькі імкліва, што па ацэнках ААН у 2050 годзе ў гарадах будзе пражываць каля 60 працэнтаў усяго насельніцтва. Мяркуючы па апошнім перапісе насельніцтва, мы не толькі не выключэнне, але і рухаемся з апярэджаннем: толькі 22,5 працэнта грамадзян у нас пражываюць у сельскай мясцовасці. Такое стан­о­вішча спраў павышае патрабаванні да буйных населеных пунктаў наконт захавання ў іх стандартаў бяспекі, экалагічнасці, транспартных зносін, аховы здароўя. Вырашыць гэтыя пытанні заклікана стварэнне так званых «разумных» гарадоў, якія дзякуючы інавацыйным рашэнням, заснаваным на лічбавых тэхналогіях, здольныя істотна павысіць камфорт жыхароў. Ідэальны рэцэпт стварэння такога горада ўчора абмяркоўвалі ў Мінску — падчас форуму Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) «Ра­зумныя ўстойлівыя гара­ды: ад канцэпцыі да рэалізацыі».

На форуме абмеркавалі актуальныя пытанні стварэння «разумных» гарадоў.
Фота БЕЛТА

Самая цікавая навіна: наша краіна можа стаць пляцоўкай для рэалізацыі праекта «разумнага» горада. Пра гэта расказаў каардынатар праграм рэгіянальнага аддзялення МСЭ для краін СНД Фарыд Нахлі. Логіка ў дадзеным выпадку простая: па яго словах, менавіта буйныя гарады валодаюць дастатковымі фінан­савымі і чалавечымі рэсурсамі для рэалізацыі падобных сучасных праектаў.

— Роля міністэрстваў сувязі і МСЭ — дапамагчы там, дзе рынак не спраўляецца, у рэалізацыі лічбавай роўнасці для таго, каб «разумныя» гарады былі не толькі ў сталіцах, але і ў невялікіх гарадах, — адзначыў Фарыд Нахлі. — Бо Беларусь факусіруе развіццё на рэгіёнах, дзе ўкараняюцца аптымізацыя транспарту, «зялёныя» тэхналогіі. Гэта прыклад таго, што ніхто не павінен застацца ззаду, кожны павінен атрымаць доступ да сучасных тэхналогій. 

Стратэгічная мэта стварэння «разумнага» горада — у якасным росце эканомікі і паляпшэнні дабрабыту грамадзян.
isteteknoloji.com
Каардынатар праграм рэгія­нальнага аддзялення Міжна­роднага саюза электра­сувязі намякнуў: у гэтага спецыя­лізаванага падраздзялення ААН ёсць магчымасці вы­дзяляць фінансаванне на падобныя мэты. 

— У праграме МСЭ на 2017—2021 гады адзін з кірункаў — гэта «разумныя» гарады, і мы гатовыя да супрацоўніцтва. Беларусь магла б стаць выдатнай пляцоўкай для рэалізацыі такога праекта, — упэўнены ён.

Варта заўважыць, што агучаныя МСЭ прапановы нядрэнна састыкоўваюцца з мясцовымі ініцыятывамі па з’яўленні ў нашай краіне першых «разумных» гарадоў. Як нагадаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган, цяпер вызначана 11 населеных пунктаў для рэалізацыі паскоранага сацыяльна-экана­мічнага развіцця, у якіх будзе праводзіцца апрабацыя такіх канцэптуальных праектаў. Кропкавая рэалізацыя ў мінулым годзе пачалася з праекта ў Оршы: ужо зроблена адаптацыя тыпавой канцэпцыі «разумнага» горада. Сёлета па падобнай схеме плануецца зрабіць дзесяць астатніх гарадоў. Таксама на 2020—2021 гады плануецца распрацоўка асобнай адаптацыі для Мінска, аднак у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі падкрэслілі: гэта мерапрыемства зусім іншага маштабу і патрабуе вельмі сур’ёзнага падыходу.

Акрамя таго, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі цяпер працуе над напаўненнем дзяржпраграмы «Лічбавае разві­ццё Беларусі», разлічанай на 2021—2025 гады. У яе ўвойдуць многія галіновыя мерапрыемствы і платформенныя рашэнні.

kryzhevich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter