Квітней, Беларусь!

3 ліпеня наша краіна будзе адзначаць Дзень Незалежнасці

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

З гісторыі не вырваць старонак, перапісваць яе — грэх. Ды і навошта? Куды важней адчуць і асэнсаваць повязь часоў, узгадаць страчанае, прадоўжыць пачатае і з гонарам усвядоміць: мы — беларусы, нашчадкі прашчураў — вялікіх духам, чыстых сэрцам, адораных іскрай Божай.

Яшчэ ў даўніну казалі, што характар беларусаў можна атаясаміць з нацыянальным сімвалам — зубрам. Ён такі ж цярплівы, упарты, вольналюбівы... Пагадзіцеся, характар сапраўднага гаспадара!

Сёння мы — гаспадары на сваёй зямлі. Мірныя, гасцінныя, удзячныя, расчуленыя, няскораныя... «Ад прадзедаў спакон вякоў» мы атрымалі ў спадчыну не толькі родныя абшары і светлыя спадзяванні, а і гераічную гісторыю, якою нельга не ганарыцца!

Памнажаючы сацыяльныя заваёвы, народ — пераможца і стваральнік — упэўнена глядзіць у дзень заўтрашні.

Сімвалічна, што паняцці «вызваленне» і «незалежнасць» мы паставілі побач. Імкненне да самавызначэння свайго лёсу не раз спалучалася ў нас з праяўленнем ваеннай доблесці, мужнасці і адвагі. Так было і ў Вялікую Айчынную вайну — жорсткую і бязлітасную, якая забрала кожнага трэцяга жыхара Беларусі. Менавіта Беларусь панесла тады самыя вялікія страты сярод усіх рэспублік былога Савецкага Саюза і дзяржаў сусветнай супольнасці. Але не скарылася. Перамагла. Зрабіла ўпэўнены крок ад вызвалення да адраджэння.

Вернасць Айчыне, клопат пра Бацькаўшчыну, вера ў лепшае заўтра — неад’емныя складальныя патрыятызму. Таму нядзіўна, што нашы дзяды і бацькі так натхнёна адбудоўвалі краіну, узнімалі з руін і попелу вёскі, гарады, прадпрыемствы...

Перажыўшы жахі ваеннага ліхалецця, яны не згубілі таленту хораша і высакародна марыць. Іх узнёслыя мары станавіліся рэальнасцю, увасабляліся і ўслаўлялі Беларусь вытворчымі дасягненнямі, рэкорднымі ўраджаямі, помнікамі архітэктуры, шэдэўрамі літаратуры, мастацтва. І, канешне ж, песнямі — мілагучнымі, як пошум нашых лясоў і ціхахвальных рэк, пяшчотнымі, шчырымі і сардэчнымі, як душа народа.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь гэтыя песні гучаць над свабоднай краінай, рэха даносіць іх да Белавежскай пушчы, да сінявокай Нарачы, мажнага Дняпра, старажытнага Полацка і нават той безназоўнай рачулкі, па якой удалеч плывуць ручнікі...

Нашы нацыянальныя каштоўнасці, духоўныя і маральныя якасці — вынік спрадвечнага светапогляду беларусаў — ствараюць непаўторнае аблічча невялікай, але гордай і годнай краіны — суверэннай Беларусі, незалежнай дзяржавы, з якой паважліва лічацца ў свеце і бяруць прыклад.

---------------------------------------

Дорогие соотечественники!

От всей души поздравляю вас с Днем Независимости Республики Беларусь.

Главный праздник страны неразрывно связан с одним из важнейших событий отечественной истории — освобождением Родины от немецко-фашистских захватчиков. Для белорусов эта дата является символом национальной гордости, доблести и славы, олицетворением единства и сплоченности людей.

Навеки в памяти останется великий подвиг нашего народа, отстоявшего в битве с гитлеровскими оккупантами свою свободу, возродившего страну, ее разрушенные города и села.

Эстафету славных дел у ветеранов войны достойно приняло поколение наследников победителей, построившее независимое суверенное государство с динамично развивающейся экономикой, передовой наукой и богатой культурой. Сегодня мы уверенно идем по избранному пути к достижению поставленной цели: укреплению сильной и процветающей Беларуси — государства для народа.

С Днем Независимости, уважаемые соотечественники!

Крепкого вам здоровья, мира, счастья, благополучия и уверенности в завтрашнем дне.

Президент Республики Беларусь Александр ЛУКАШЕНКО

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter