Куток прыроднай першабытнасці

600-годдзе надання статуса запаведніка Белавежскай пушчы ўключана ў Спіс памятных датаў ЮНЕСКА.
Зубры ў Белавежскай пушчы — спрадвечныя гаспадары600-годдзе надання статуса запаведніка Белавежскай пушчы ўключана ў Спіс памятных датаў ЮНЕСКА.

Урачыстасці з нагоды юбілейнай даты пройдуць у снежні 2009 года. Па словах генеральнага дырэктары Нацыянальнага парку “Белавежская пушча” Мікалая Бамбізы, падрыхтоўка да гэтай важнай падзеі вядзецца ўжо сёння. Плануецца капітальна ўладкаваць усе вялікія і маленькія вёскі, што размешчаны на тэрыторыі пушчы. А іх, дарэчы, каля двух дзесяткаў. У стадыі праектавання — вялікі комплекс, у які ўвойдуць адміністрацыйны будынак, новы Музей прыроды і Дом экалагічнай асветы.

Але галоўнае, на што скіравана работа калектыву Нацыянальнага парка, — захаванне унікальных экасістэм, папулярызацыя Белавежскай пушчы як аднаго з самых старых куткоў першабытнага лесу на планеце. Важнай падзеяй апошніх гадоў стала значнае павелічэнне тэрыторыі Нацыянальнага парку, амаль удвая — запаведнай зоны. У мінулым годзе завершана вялікая работа па падліку зуброў. Цяпер іх 334 — гэта самая вялікая папуляцыя ў Еўропе.

Безумоўна, адной з падзей апошніх гадоў стала сумесная праца вучоных з Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы, дзякуючы якой вызначаны дакладны ўзрост беларускага запаведніка. Меркаванні спецыялістаў супалі: запаведнікам Белавежская пушча стала ў снежні 1409 года, незадоўга да Грунвальдскай бітвы. Асаблівы статус пушча атрымала ў сувязі з тым, што тут нарыхтоўвалася мяса для войска Вялікага Княства Літоўскага, таксама тут любілі паляваць вялікія князі Вітаўт і Ягайла. Каб у багаты дзічынай лес не хадзілі староннія, і была ўведзена прапускная сістэма, а пушчы і нададзены статус запаведніка.

Ірына Тугарына
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter