казка Л. Зубарава
па матывах аповесцi Зм. Бядулi
«СЯРЭБРАНАЯ ТАБАКЕРКА»
Даўным-даўно у краi родным
Жыў Залатых Спраў Майстар годны,
I рамяством сваiм той дзед
Здзiўляў вакол сялянскi свет.
У дзеда ўнук быў вельмi дбалы.
Ён граў на скрыпцы i цымбалах.
А дзед упарта працаваў –
Старанна вырабы ствараў.
Старому раз пашанцавала,
I Залатых Спраў Майстар ўдала
Так табакерачку зрабiў,
Што ўсiх суседзяў ён здзiвiў.
Але была ў яго хвароба:
Той Залатых Спраў Майстар добры
Не здолеў пра тытунь забыць
I кiнуць назаўжды курыць.
– Апчхi! – ўсё чхаў стары́ на стуле.
– Паслухай, дарагi дзядуля!
Курыць – здароўе загубiць!
Ну колькi ж можна гаварыць?
Калi сам Цар аб тым праведаў,
Даслаў ён лiст курылку-дзеду:
«Кiдай курэнне, залатар!
Параю я табе як Цар».
I у Царa была красуня,
Дачка – Прынцэса-прыгажуня:
Вачэй вiльготная краса,
Йльнянога колеру каса.
Але Цара тлумiў Дараднiк.
Не ведаў Цар, што той быў здраднiк.
Ўсё аб Прынцэсе марыў ён,
Каб пахутчэй ўзыйсцi на трон.
А ў гэты час, як навальнiца,
Музы́ка паляцеў ў сталiцу.
Пясняр на свята паспяшаў
I песнi там свае спяваў.
З найлепшых выканаўцаў песень
Ён да спадобы стаў Прынцэсе.
Дараднiк каб iх разлучыць,
Хацеў сапернiка зaбiць.
Калi унук ў сяло вярнуўся,
Курэц-дзядок амаль загнуўся.
Хвароба ўшчэнт яго ўзяла,
I Сьмерць апоўначы прыйшла.
З касой праклятую прыпекла
Ўзяць Залатых Спраў Майстра ў пекла.
– Дзе табакерка? Вось – мой час!
Дай закуру ў апошнi раз.
Сьмерць кажа: “Ты чаму няўдзячны?
Цi твой тытунь ужо нясмачны?»
Дзед не збiраўся памiраць
И Сьмерць ён мусiў ашукаць.
– Вось, пачастуйся, калi ласка.
Тытунь салодкi, быццам казка!
– Ну дзякуй! Тытунём наб’ю! –
Сьмерць люльку вынула сваю.
Але устрэла Сьмерць у дзьверцы,
Бо мала месца ў табакерцы.
– А ты, Сьмерць, тройчы пакруцiсь,
Маленькай Смертушкай зрабiсь.
Пакуль закусвала цукеркай –
Стары́ зашчоўкнуў табакерку.
– Няўжо, сядзець мне тут адной?
Куфэрак можа стаць труной!
Тады да Птушнiцы-махляркi,
Сарок-зладзеяк уладаркi,
Дараднiк кiнуўся бяжаць,
Пра табакерку расказаць.
Зладзейка-Птушнiца сароке
Дала загад: «Ты незнарок там
За табакеркай падглядзi
I для мяне яe ўкрадзi».
I Птушнiца адна на свеце
Зрабiлась гаспадыняй Сьмерцi.
З Дараднiкам ўступiла ў шлюб,
Дарма што той быў душагуб.
Вось гэтак Птушнiца адразу
Прашыбавала з гразi ў кня́зi.
Валодаць Сьмерцю – iх намер.
Для iх сам Цар – нiшто цяпер!
Дараднiк абвясцiў на троне,
Что Цар адрокся ад кароны.
Каб не пыталiся чаму,
Царa – за краты, i – ў турму.
Аб злым Дараднiку паўсюды
Пясняр ўсяму паведаў люду.
Народ паўстаў, пайшоў сцяной
За Пясняром-музы́кам ў бой.
Але дарма народ змагаўся.
Яго Дараднiк не баяўся:
Сьмерць трапiла ў палон з касой –
I быў бяскроўным гэты бой.
А мужу Птушнiца казала:
– Мне царства гэтага ўжо мала!
Сьмерць ў ланцугах хачу трымаць
I ёю цэлы свет пужаць!
Зашчапку cцiснула ў куфэрку –
I расчынiлась табакерка!
А Сьмерць з тэй табакеркi скок,
Наўцёкi сiганула ўбок.
Музыка, атрымаўшы звесткi,
Адразу рушыў да нявесты.
А потым, як ўзыйшла зара,
Стаў выратоўваць Цара.
У рэшце рэшт, як ў кожнай п’есе,
Ён ажанiўся на Прынцэсе.
I Цар павёў сам цераз пляц
Мaлaдaжoнaў y палац.
А Залатых Спраў Майстар, дзед iх,
Ў сяло вярнуўся да суседзяў.
I яшчэ доўга-доўга жыў,
Паколькi болей не курыў.
Давай рабiць, чытач мой родны,
Як Залатых Спраў Майстар годны.
З дзядулi прыклад ты бяры
I анiколi не куры!

