Рознічны тавараабарот у нашай краіне

Купляем беларускае

Рознічны тавараабарот у нашай краіне ў 2014 склаў 308,4 трлн. рублёў, або 106,6 % да ўзроўню 2013 года
Рознічны тавараабарот у нашай краіне ў 2014 склаў 308,4 трлн. рублёў, або 106,6 % да ўзроўню 2013 года.

У разліку на душу насельніцтва рознiчны тавараабарот склаў 32,6 млн. руб. (у 2013 годзе — 28,3 млн. руб.), або 2,7 млн. рублёў у месяц.


Удзельная вага харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў (харчовыя тавары) у рознічным тавараабароце склала 49,4 %, нехарчовых тавараў — 50,6 % (у 2013 годзе — адпаведна 48 % і 52 %).

Доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце арганізацый гандлю ў 2014 годзе склала 69,8 %. Значная ўдзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці захоўваецца па харчовых прадуктах, напоях і тытунёвых вырабах — 82,2 %. Па шэрагу тавараў попыт пакупнікоў практычна цалкам задавальняецца за кошт прадукцыі беларускіх таваравытворцаў: яйкі (100 %), масла сметанковае (99,5 %), мяса, уключаючы мяса хатняй птушкі і мясныя прадукты (99,4 %), цукар (98,9 %), тытунёвыя вырабы (93,8 %), сыр (92,9 %). Доля продажаў арганізацыямі гандлю нехарчовых тавараў айчыннай вытворчасці ў 2014 годзе склала 53,1 %.


Гандаль у рэспубліцы, у асноўным, ажыццяўляецца арганізацыямі гандлю. У 2014 годзе на іх долю прыйшлося 81,5 % рознічнага тавараабароту і 18,5 % — на рынкі і гандлёвыя цэнтры.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter