Купальскі летапіс працягваецца

Купалле — адно з самых любімых святаў беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Рэгулярна адзначаць яго брытанскія беларусы пачалі ў 90¬-х гадах мінулага стагоддзя. Ініцыятарамі былі тады знакамітыя культурныя дзеячы Вера Рыч і Гай Пікарда. Сёння свята ладзіцца дзякуючы Караліне Мацкевіч, адной з завадатарак цяперашняй беларускай грамады.Беларуская мова, нацыянальныя строі, вянкі з палявых кветак… У Купальскую ноч у садзе сядзібы Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра імя Св. Кірылы Тураўскага пануе родная, знаёмая многім з дзяцінства атмасфера. Прысутныя нібы апынуліся на Бацькаўшчыне.
Юныя суайчынніцы з ЛонданаКупалле — адно з самых любімых святаў беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Рэгулярна адзначаць яго брытанскія беларусы пачалі ў 90¬-х гадах мінулага стагоддзя. Ініцыятарамі былі тады знакамітыя культурныя дзеячы Вера Рыч і Гай Пікарда. Сёння свята ладзіцца дзякуючы Караліне Мацкевіч, адной з завадатарак цяперашняй беларускай грамады.
Беларуская мова, нацыянальныя строі, вянкі з палявых кветак… У Купальскую ноч у садзе сядзібы Беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра імя Св. Кірылы Тураўскага пануе родная, знаёмая многім з дзяцінства атмасфера. Прысутныя нібы апынуліся на Бацькаўшчыне.
Традыцыйна галоўным месцам абрадавага святкавання стала вогнішча — увасабленне сонца і духоўнай моцы чалавека, як лічылі нашы продкі. Вакол агню вадзілі карагоды, спявалі Купальскія песні, скакалі праз вогнішча ды ладзілі розныя гульні.
Кожны жадаючы на свяце мог павучыцца народным танцам і далучыцца да аўтэнтычных спеваў. Дзяцей чакала актыўная праграма са старадаўніх беларускіх гульняў. Гучала ў гэты вечар і паэзія Веры Рыч — англійскай перакладчыцы, якая адкрыла брытанскаму свету беларускую літаратуру.
Паводле старадаўняй традыцыі, Купальская ноч у Лондане скончылася пусканнем вянкоў па вадзе. А фотовыстава Сашы Белавокай прадставіла летапіс папярэдніх святкаванняў Купалля ў Лондане.

Павел Шаўцоў, г. Лондан
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter