Купалле як візітная картка суполак

У прыгожае старажытнае свята, якое спрадвеку ладзіцца на Бацькаўшчыне, нашы суайчыннікі ў замежжы прыўносяць сучасныя рысы. Купальскі абрад па-ранейшаму дапамагае людзям жыць у ладзе і згодзе.Таямнічасць Купальскай ночы, напоўненыя глыбокім сэнсам дзеі з вогнішчам, вадой, палявымі кветкамі-травамі, народныя спевы, карагоды пад зорным небам — усё гэта разам вельмі ўражвае тых, хто далучаецца да абраду. Традыцыя святкаваць Купалле ў ноч з 23 на 24 чэрвеня больш даўняя, язычніцкая, яе і па гэты час прытрымліваюцца прыхільнікі “аўтэнтычных”, дахрысціянскіх абрадаў. Але ў некаторых мясцінах Беларусі, іншых краін, дзе жывуць праваслаўныя беларусы, Купальскае вогнішча паляць і ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Дарэчы, падрыхтоўка да Купалля, яго правядзенне — цудоўная магчымасць для кожнай беларускай суполкі паказаць не толькі культуру свайго народа, але і ўласную моц і жыццяздольнасць.
Беларускае Купалле ў пасёлку Ташара пад НовасібірскамУ прыгожае старажытнае свята, якое спрадвеку ладзіцца на Бацькаўшчыне, нашы суайчыннікі ў замежжы прыўносяць сучасныя рысы. Купальскі абрад па-ранейшаму дапамагае людзям жыць у ладзе і згодзе.
Таямнічасць Купальскай ночы, напоўненыя глыбокім сэнсам дзеі з вогнішчам, вадой, палявымі кветкамі-травамі, народныя спевы, карагоды пад зорным небам — усё гэта разам вельмі ўражвае тых, хто далучаецца да абраду. Традыцыя святкаваць Купалле ў ноч з 23 на 24 чэрвеня больш даўняя, язычніцкая, яе і па гэты час прытрымліваюцца прыхільнікі “аўтэнтычных”, дахрысціянскіх абрадаў. Але ў некаторых мясцінах Беларусі, іншых краін, дзе жывуць праваслаўныя беларусы, Купальскае вогнішча паляць і ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Дарэчы, падрыхтоўка да Купалля, яго правядзенне — цудоўная магчымасць для кожнай беларускай суполкі паказаць не толькі культуру свайго народа, але і ўласную моц і жыццяздольнасць.
У рэдакцыю паступілі паведамленні, што Купалле нашы суайчыннікі, як заўжды, святкавалі ў розных краінах, пры розных рэчках і азёрах, і нават пры Чорным моры. У Новасібірскай вобласці, напрыклад, свята сабрала сотні людзей у ноч з 6 на 7 ліпеня ў пасёлку Ташара: там жывуць кампактна этнічныя беларусы. Дзея ладзілася па даўніх народных традыцыях, але з улікам і сучасных рэалій. Прыкладам, Купалле “адкрывалі” паважаныя ў рэгіёне людзі — дырэктар Дома культуры “Об” і кіраўнік ансамбля “Радова” Алена Рыбакова, а таксама дырэктар Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў імя святой Еўфрасінні Полацкай з Новасібірска Аляксандр Лагуценка. Пры тым апошні, віншуючы грамаду са святам, уручыў актывістам ташарынскага Клуба беларускіх традыцый, якія ладзілі свята, падарункі ад цэнтра.
Інтрыгай Купалля ў Ташары было чаканне князя Купаліша і Купалінкі: дарога далёкая, яны ж дабіраліся ў Сібір з беларускага Палесся! Тым часам гурт “Радова” спяваў беларускія песні, у тым ліку і прэм’ерную — пра Беларусь. Ладзіліся розныя конкурсы, водныя спаборніцтвы з дзецьмі і дарослымі. І толькі апоўначы з’явілася шаноўныя госці — Купаліш і Купалінка са світай у незвычайных строях, упрыгожаных купальскімі травамі і кветкамі. Ля вялікага Купальскага вогнішча ладзіліся розныя таямнічыя дзеі, было шмат весялосці, цудаў, моладзь шукала прыхаваныя скарбы і, вядома ж, дзівосную папараць-кветку. Славянскі абрад ачышчэння целаў і душаў агнём і вадой, яднання чалавека з прыродай пакінуў незабыўныя ўражанні, светлыя ўспаміны.

Багдан Арэшка

Беларускае Купалле ў пасёлку Ташара пад Новасібірскам
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter