Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

На Купальскім фэсце “Александрыя збірае сяброў” Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў адраджаць малую радзіму

Купалле — вяртанне да вытокаў

“Я хачу звярнуцца да ўсіх тых, хто сёння можа нешта зрабіць для краіны, асабліва да людзей заможных, якія маюць пэўныя магчымасці. Давайце ў бліжэйшыя гады, хто колькі можа, хто як можа, зробім для нашай малой радзімы тое, што можа зрабіць кожны”, — казаў Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім свяце “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”), што традыцыйна праходзіць у роднай вёсцы Прэзідэнта — Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўшчыны.

“Я ўпэўнены: калі заможны чалавек, які нарадзіўся ў маленькай вёсачцы, зробіць для яе хоць што-небудзь на працягу трох, можа быць, пяці гадоў, наша краіна будзе выдатнай, яна будзе квітнеючай”, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. 

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу: “Куды б ні вялі людзей шляхі, куды б ні выносілі рэкі, — ёсць паняцці вытокаў і родных берагоў. У кожнага з нас часцінка душы жыве на малой радзіме. Міншчына, Віцебшчына, Гродзеншчына, Гомельшчына, Брэстчына. Або вось Магілёўшчына. Кожны з нас чуе голас сваёй малой радзімы, адзінага сапраўднага месца на Зямлі”.

Прэзідэнт заўважыў: “Я аб’ехаў увесь свет за гады свайго прэзідэнцтва, быў у выдатных мясцінах. І я вам шчыра, ад душы кажу: прыгажэй за вось гэтыя мясціны, дзе твае карані і вытокі, няма нідзе. Я гэтага не сустракаў”, — падкрэсліў ён.

Голас Радзімы № 26 (3530), чацвер, 13 ліпеня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter