Культурныя далягляды. У Беларусі распрацоўваецца дзяржпраграма развіцця культуры на 2011—2015 гады.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даручыў актывізаваць работу па прыняцці гэтай праграмы, прымаючы з дакладам міністра культуры Паўла Латушку.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даручыў актывізаваць работу па прыняцці гэтай праграмы, прымаючы з дакладам міністра культуры Паўла Латушку.

Праграма створыць дадатковыя магчымасці для новага этапа развіцця культуры і мастацтва Беларусі ў бліжэйшую пяцігодку, пракаменціраваў гэты факт міністр.
Кіраўніку дзяржавы было даложана аб выніках работы Міністэрства культуры з чэрвеня 2009 года, з часу назначэння Паўла Латушкі на пасаду міністра, паведамляе БелТА.
Прэзідэнт праінфармаваны аб перспектывах далейшага развіцця сферы эстрады і кінамастацтва Беларусі. У бліжэйшы час плануецца правесці нараду на ўзроўні кіраўніка дзяржавы з удзелам прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, дзеячаў культуры, кінамастацтва і дэталёва прааналізаваць стан і перспектывы развіцця кінамастацтва Беларусі.
На сустрэчы размова ішла таксама аб рабоце ВНУ сферы культуры. Прэзідэнт даручыў па выніках праверкі актывізаваць работу па павышэнні ў іх узроўню навучальнага працэсу.
Аляксандр Лукашэнка падтрымаў некалькі прапаноў Міністэрства культуры. У прыватнасці, аб стварэнні сістэмы нацыянальных прэферэнцый для развіцця айчынных культуры і мастацтва. Прапануецца ўвесці больш ільготныя нормы падаткаабкладання ў беларускім заканадаўстве, якія далі б магчымасць прыцягваць больш пазабюджэтных сродкаў для развіцця сферы культуры і мастацтва. Прэзідэнт адобрыў ініцыятыву аб стварэнні пры ўрадзе грамадскага савета па развіцці культуры і мастацтва, у склад якога ўвойдуць як усім вядомыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі, так і прадстаўнікі таленавітай моладзі. Кіраўнік дзяржавы таксама падтрымаў прапанову аб заснаванні нацыянальнай тэатральнай прэміі. На думку Паўла Латушкі, гэта створыць дадатковыя магчымасці для стымулявання развіцця тэатральнага мастацтва ў Беларусі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter