Культурная спадчына зямлі рэчыцкай. Рэчыца — старажытны горад з багатай гісторыяй.

Першае летапіснае ўпамінанне аб ім у Гусцінскім летапісе пазначана 1213 годам. Назву сваю атрымаў ад прытока Дняпра ракі Рэчыца, якая ўпадала ў яго ў раёне старажытнага гарадзішча. У ліку першых беларускіх гарадоў у 1511 годзе Рэчыца атрымала Магдэбургскае права, якое пацвярджала двойчы ў 1561 і 1596 гадах. Сёння Рэчыцкі раён можа па праву ганарыцца сваімі дасягненнямі і радаваць мясцовых жыхароў і гасцей культурнай спадчынай.

Першае летапіснае ўпамінанне аб ім у Гусцінскім летапісе пазначана 1213 годам. Назву сваю атрымаў ад прытока Дняпра ракі Рэчыца, якая ўпадала ў яго ў раёне старажытнага гарадзішча. У ліку першых беларускіх гарадоў у 1511 годзе Рэчыца атрымала Магдэбургскае права, якое пацвярджала двойчы ў 1561 і 1596 гадах. Сёння Рэчыцкі раён можа па праву ганарыцца сваімі дасягненнямі і радаваць мясцовых жыхароў і гасцей культурнай спадчынай.

Чарнянская крыніца
Калі быў узведзены храм у вёсцы Чорнае, і сёння няма адназначнага адказу.
У сярэдзіне мінулага стагоддзя царква згарэла. Сёння на месцы, дзе некалі ўзвышаўся чарнянскі храм, стаіць памятны знак, выраблены з металу. Ад вяршыні ж пагорка да яго падножжа спускаюцца бетонныя ступені ў тры бакі. Адна туды, дзе струменіць крыніца, што прабілася з-пад зямлі.

Бацька гістарычнай навукі
У 1997 годзе ў Рэчыцы быў устаноўлены помнік вядомаму беларускаму гісторыку, этнографу, фалькларысту і грамадскаму дзеячу Мітрафану Віктаравічу Доўнар-Запольскаму, які нарадзіўся ў гэтым горадзе.
Мітрафан Доўнар-Запольскі па праву лічыцца бацькам беларускай гістарычнай навукі. Вучоны еўрапейскага маштабу, педагог, грамадзянін, патрыёт, ён на працягу ўсяго свайго свядомага жыцця адкрываў свету народ беларускі.

Свята-Успенскі сабор
Адной з самых старых гарадскіх пабудоў Рэчыцы з’яўляецца Свята-Успенскі сабор, будаўніцтва якога пачалося ў 1842 годзе. Але ўжо ў 1843-м званіца, якая будавалася пры царкве, нечакана разбурылася і, падаючы, пашкодзіла саму царкву. Больш за 20 гадоў храм прастаяў у развалінах. Увесь гэты час гарадскія ўлады звярталіся па дапамогу да ўрада, але не атрымлівалі яе. І толькі ў 1864 годзе падрад на будаўніцтва атрымаў мінскі купец і гарадскі галава Рэчыцы Свечнікаў. Але праз два гады ён нечакана абанкруціўся, і будаўніцтва зноў было прыпынена. Рэчыца звярнулася па дапамогу на гэты раз да мінскага губернатара Токарава. Ён выдзеліў на гэта суму ў памеры 6582 рублі асігнацыямі. І вось нарэшце 11 чэрвеня 1872 года шматпакутны саборны храм быў асвечаны ў гонар Прачыстай Багародзіцы.
У 1934 годзе сабор быў зачынены і пазней перабудаваны ў Дом сацыялістычнай культуры. Былі знесены купал і званіца, зменены інтэр’ер, узведзена драўляная прыбудова. У 60-х гадах у горадзе быў пабудаваны новы Дом культуры, і памяшканне храма засталося безгаспадарным. Паступова яно разбуралася і ў сярэдзіне 90-х гадоў XX стагоддзя мела даволі ўбогі выгляд.
У 1997 годзе рашэннем гарвыканкама будынак быў перададзены гарадскому праваслаўнаму прыходу. У 1999 годзе распачаліся работы па яго аднаўленні. У рэканструкцыі храма прымаў удзел увесь горад. Прадпрыемствы, арганізацыі і гараджане ўнеслі пасільны ўклад у яго абнаўленне. 26 ліпеня 2003 года, набыўшы другое жыццё, храм быў асвечаны Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі.

Гарадзішча
Назву сваю Рэчыца атрымала ад прытоку Дняпра ракі Рэчыца, якая ўпадала ў яго каля старажытнага гарадзішча. Назва гэта тыпова славянская: аснова — “рака” са стараславянскім суфіксам “іца”.
Умацаваны цэнтр горада (старая крэпасць) размяшчаўся на звычайным гарадзішчы першабытнаабшчыннага племені (сёння “Дзіцячы парк”). Гарадзішча адносіцца да ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі, з’яўляецца помнікам гісторыі і ахоўваецца дзяржавай. Яго плошча складае прыкладна 0,25 гектара, але частка яго разбурана ля абрыву Дняпра. Калісьці гэта была амаль што прамавугольная пляцоўка памерам 75х45 метраў, з усходнім, заходнім і паўднёвым бакамі, умацаваная валам вышынёй два метры. З поўначы гарадзішча абмываецца ракой. З заходняга і ўсходняга яго бакоў бачны рэшткі глыбокіх равоў.

Мілаградская культура
Гарадзішча вёскі Мілаград знаходзіцца на мысе карэннага берага Дняпра. Яно мае вонкавую лінію ўмацаванняў і выдзелены валамі ўнутраны ўчастак, які служыў месцам пасялення. Плошча гарадзішча — 10 тысяч кв. м, з іх прыкладна 4 тысячы кв. м заняты жылой часткай. Магчыма, яно ўзнікла ў IV або III стагоддзі да н.э., позняя дата гарадзішча вызначаецца I—
II вв. н.э і супадае з канцом мілаградскай культуры на тэрыторыі Беларусі. Гэта адно з нямногіх вядомых старажытных паселішчаў такога ўзросту.

Свята-Траецкі касцёл
Побач са Свята-Успенскім саборам на рагу вуліц Савецкая і Луначарскага знаходзіўся будынак Свята-Траецкага касцёла, які адносіўся да найбольш выразных помнікаў неагатычнай архітэктуры Беларусі пачатку XX стагоддзя. Першапачатковая гісторыя касцёла закончылася практычна з гісторыяй сабора. Пасля таго як храм быў зачынены, у ім размяшчаліся склад, электрастанцыя, піўны і вітамінны бары.
У 1998 годзе касцёл быў прызнаны помнікам архітэктуры XX стагоддзя і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сёння касцёл знаходзіцца ў стадыі рэканструкцыі і ў хуткім часе зойме дастойнае месца ў архітэктурным ансамблі горада.

Капліца святой Еўфрасінні Полацкай
Месцам паломніцтва, святым для многіх рэчычан, стала “Юбілейная капліца”, узведзеная на высокім беразе Дняпра ў 1995 годзе на тым месцы, дзе калісьці асела рака са святымі мошчамі Еўфрасінні Полацкай падчас іх перавозу з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк.
Узвядзенне капліцы было прымеркавана да некалькіх важнейшых гістарычных дат — 1000-годдзя Хрышчэння Русі, 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў і ахвяраў чарнобыльскай катастрофы.
Унутры капліцы на вялізным камені-валуне ўстаноўлены праваслаўны крыж з моранага дуба, у цэнтры якога размешчаны латунны крыж, падараваны аўтарам капліцы Э.К.Агуновічам гораду. У жыхароў Рэчыцы існуе павер’е: калі дакрануцца рукамі да каменя і загадаць жаданне, яно абавязкова спраўдзіцца.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter