Культурная прастора пашыраецца. Прэзідэнт Беларусі лічыць, што ў фарміраванні агульнай культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы адкрываецца новы этап

Сёння ў Мінску сабраліся на аб’яднаўчы з’езд пісьменнікі Беларусі і Расіі. У Нацыянальнай бібліятэцы літаратары дзвюх краін абмяркоўваюць агульныя праблемы, вызначаюцца з супольнымі мэтамі: для каго пісаць і пра што.
З пачаткам работы гэтага ўстаноўчага форуму яго дэлегатаў і ўдзельнікаў павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба беларускага лідэра. Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць сімвалічным, што ў год святкавання 10-годдзя Саюзнай дзяржавы менавіта майстры мастацкага слова, якія адлюстроўваюць настрой грамадства, пацвярджаюць нязменнае імкненне народаў да яднання і супрацоўніцтва.
У віншаванні гаворыцца: “Сёння вы ствараеце першую ў гісторыі беларуска-расійскую творчую арганізацыю, якая прызвана адрадзіць добрыя традыцыі сумеснай работы літаратараў брацкіх краін. Няхай гэты знамянальны крок адкрые новы этап у фарміраванні агульнай культурнай прасторы, садзейнічае з’яўленню выдатных кніг, што сцвярджаюць высокія маральныя каштоўнасці”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter