Культурная эвалюцыя

Сёлета ў адпаведнасці з Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай Міністэрству культуры Беларусі выдзелена 116 мільярдаў рублёў.

Рэканструкцыя будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, палацава-паркавага ансамбля XVI—XVIII стагоддзяў у горадзе Нясвіжы, філіялу Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі “Замкавага комплексу “Мір” па-ранейшаму значыцца галоўнай задачай у плане мерапрыемстваў Міністэрства культуры. І цяпер, калі дзяржавай выдаткавана амаль на 40 працэнтаў сродкаў больш, чым у мінулым годзе, развіццё галіны пойдзе хутчэй. Аднак не абыходзіцца без праблем. Як адзначыў міністр культуры Беларусі Уладзімір Матвяйчук, на аб’ектах, на якіх вядзецца рэканструкцыя, не хапае будаўнікоў. Цяпер у краіне праходзіць рэспубліканскае спаборніцтва апрацоўшчыкаў для работы па аднаўленню Вялікага тэатра оперы і балета. Як плануецца, дзякуючы гэтаму будзе выканана апрацоўка на аб’екце ў аб’ёме 25 працэнтаў ад плану на 2007 год.
У адпаведнасці з планам ідзе падрыхтоўка да рэканструкцыі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. Комплекс яе будынкаў быў узведзены ў 1961 годзе. З таго часу ў кінастудыі капітальны рамонт не праводзіўся. Сёння каля паловы будынкаў знаходзяцца ў аварыйным стане. Пасля рэканструкцыі з трох да пяці будзе павялічана колькасць здымачных павільёнаў, для ўсіх цэхаў і вытворчасцей з’явяцца новыя будынкі. Як паведаміў Уладзімір Матвяйчук, аднаўленчыя работы на Беларусьфільме будуць весціся з прыцягненнем замежнага інвестара АТ “Ханер” (Літва). Пачнецца рэканструкцыя 1 верасня і працягнецца роўна два гады.
У гэтым годзе павінны быць завершаны рэстаўрацыйна-ўзнаўляльныя работы на першым паверсе палаца Пацёмкіна ў горадзе Крычаве, інтэрнаты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter