Кульмінацыя «Арт-вакацыяў»

У ЗАКЛЮЧНЫМ гала-канцэрце выступяць больш за 60 лепшых калектываў і выканаўцаў з 42-х прафесіянальна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў рэспублікі. А пераможцаў у 38-мі намінацыях вызначаць сёння вечарам.

Сёння ў Мінску пройдзе фінал рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці навучэнцаў каледжаў, тэхнікумаў, ПТВ.

У ЗАКЛЮЧНЫМ гала-канцэрце выступяць больш за 60 лепшых калектываў і выканаўцаў з 42-х прафесіянальна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў рэспублікі. А пераможцаў у 38-мі намінацыях вызначаць сёння вечарам.

Конкурс праводзіўся ў тры этапы. Таму ў Мінск прыехалі пераможцы і прызёры абласных тураў, якія праводзіліся ў сакавіку—красавіку гэтага года.

“Арт-вакацыі” ўключаюць у сябе таксама два рэспубліканскія конкурсы — сучаснага лічбавага мастацтва “Арт-партал” і сцэнарыяў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў для моладзі “КРЕОН”. Таму спаборніцтва проста здзіўляе сваім жанравым маштабам: ад відэакліпа і роліка да фальклора і этнаграфіі.

Таццяна УСКОВА, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter