Сталічныя хлебапёкі да Вялікадня плануюць выпусціць каля 180 тон хлебабулачных вырабаў.
Яны пачнуць паступаць у продаж з 30 красавіка. Асартымент святочнай прадукцыі ў сталічных крамах будзе пастаянна папаўняцца аж да 6 мая.
— У гэтым годзе мінскія хлебазаводы будуць выпякаць здобныя вырабы, выкарыстоўваючы каля 3 дзясяткаў рэцэптур, — паведамілі ў аддзеле маркетынгу і збыту КУП «Мінскхлебпрам». — У адпаведнасці з попытам пакупнікам прапануюць прадукцыю рознай вагі: ад 60 да 800 г. Для вырабу велікодных кулічоў будуць задзейнічаны кандытарскія і булачныя ўчасткі, а на некаторых хлебазаводах — нават хлебныя.
У перадвелікодны тыдзень спецыялісты КУП «Мінскхлебпрам» будуць выпякаць здобныя вырабы кругласутачна.