Куды вядуць сцежкі памяці?

Самая вялікая адметнасць раёна, якой можна прывабіць гасцей, — гэта спадчына, дух якой нябачна жыве ў архітэктуры, паданнях, успамінах і летапісах петрыкаўскага краю.

Памяць гэтай зямлі захоўвае ўспаміны пра Талаша, Пугачова, Цусіму.

Самая вялікая адметнасць раёна, якой можна прывабіць гасцей, — гэта спадчына, дух якой нябачна жыве ў архітэктуры, паданнях, успамінах і летапісах петрыкаўскага краю.

Амаль ад кожнага кутка гэтай палескай зямлі ў многія краіны свету разыходзяцца нябачныя “ніці”, якія працягнулі знакамітыя людзі, і вы адчуеце сябе часткай вялікага сусвету. Вось яна, сцежка памяці, па якой на Петрыкаўшчыну прыйдуць замежныя госці!

Двойчы, у 1595 і 1596 гадах, Петрыкаў бралі паўстанцы Севярына Налівайкі — нашага беларускага Сценькі Разіна. Ад гэтага “выбуху” людскога гневу калаціла ўсю Рэч Паспалітую — Петрыкаў успаміналі ўсе: ад селяніна да кароннага гетмана з каралём. Аб падзенні города паведамілі самому Папу Рымскаму Кліменту VIII, які клапаціўся аб спакоі ва ўсходнім фарпосце каталіцтва. Вось шэраг “нітачак” і пацягнуўся ў Рым і Варшаву.

Петрыкаў знакаміты і тым, што сюды, яшчэ за 15 год да казацка-сялянскай вайны ў Расіі, у складзе данскога корпуса прыкаціў малады Емельян Пугачоў. Карны атрад гнаў з берагоў Веткі раскольнікаў-старавераў, а потым — вяртаў уцекачоў у Петрыкаў. Толькі ўявіце: ляснымі сцежкамі гэтых мясцін праязджаў зачыншчык самага страшэннага бунту адной з найбуйнейшых  імперый свету! Вось і “пабеглі” “нітачкі” ад палескага гарадка ў Пецярбург, на Дон і Урал, на Волгу.

А дзед Талаш? Вось яна, петрыкаўская неўміручая адметнасць! За восем кіламетраў ад райцэнтра, у вёсцы Навасёлкі, стаіць дом-музей мужнага партызана Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Там усё так, як было пры яго жыцці! А вось і “мосцік” у наш час: у цэнтры Петрыкава стаіць аграсядзіба “Хата дзеда Талаша”. Дах з лазы, драўляная мэбля, газавая лямпа — усё як на пачатку XX стагоддзя. У такой атмасферы думкі аб героі “Дрыгвы” прыходзяць самі сабой.

А на вуліцы Леніна ў Петрыкаве стаіць стары дом пачатку XX стагоддзя — зараз тут музычнае вучылішча. Тутэйшы ўраджэнец па прозвішчы Міцкевіч, за кошт і па жаданні якога ён быў узведзены, паказаў мужнасць сыноў сваёй Радзімы аж на краі свету — у марской бітве пры Цусіме 1905 года. Вось “нітачка” ад Палесся працягнулася аж да берагоў Японскага мора. А потым — у Пецярбург, бо ўсіх вязняў пасля палону (а бітва была расійскім флотам прайграна) запрасіў да сябе на вячэру цар Мікалай II. Гадзіннік «Павел Бурэ» і сталовае срэбра з двухгаловым арлом, атрыманыя ў падарунак, потым доўга яшчэ ўпрыгожвалі дом Міцкевіча.

Неўміручую скарбонку памяці петрыкаўскай зямлі раскрые фестываль.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?