У Беларусі становіцца ўсё больш прыхільнікаў аўтападарожжаў з камфортам: развіваецца караванінг

Куды сам, туды й дом

У Беларусі становіцца ўсё больш прыхільнікаў аўтападарожжаў з камфортам: развіваецца караванінг

Мара мець свой дом для аматараў падарожжаў з часам прырастае жаданнем прырабіць да яго калёсы. І такое магчыма. Найлепш тады набыць караван — прычэп-дом на калёсах. Мяркуючы па тым, як людна бывае на форуме рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускія караванеры” ў інтэрнэце, такія падарожжы прыйшліся да душы нашым суайчыннікам. На форуме, дарэчы, можна выбраць сабе спадарожнікаў і маршруты, пракансультавацца па тэхнічных ды іншых пытаннях кара­ванінга.

Штуршок для развіцця аўтапада­рожжаў даў і сёлетні чэмпіянат свету па хакеі, які праходзіў ў Мінску. Замежныя караванеры, прыехаўшы ў Беларусь, паспелі пабываць не толькі на матчах, але і наведаць Белавежскую пушчу, Мірскі замак ды іншыя славутыя мясціны. Пра перавагі такіх вандровак шмат гаварылі прыхільнікі “турызму на колах”, калі месяц таму на жывапісным беразе возера Сялява ў Крупскім раёне праходзіў злёт караванераў. Апрабоўвалі “Кемпінг 1”, які дзелавыя людзі арганізавалі там. Адзначалася, у тым ліку і гасцямі з Расіі, Украіны, што ў Беларусі паступова ствараецца неабходная інфра­структура еўрапейскага ўз­роў­ню для развіцця такога віду пада­рож­жаў, з’яўляюцца спецыяльна абсталяваныя месцы, куды падведзена электрычнасць, ёсць мабільныя туалеты і душавыя, калонка для запраўкі вадой.

Іван Іванаў

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter