Куды прыкласці розум

Навукоўцаў Гродзенскай вобласці ўзнагародзіў аблвыканкам

Дванаццаць навукоўцаў Гродзеншчыны атрымалі ўзнагароды абласнога выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў.

Напярэдадні другога з’езда вучоных Беларусі старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў сустрэўся з навукоўцамі Гродзеншчыны. Размова ішла пра дасягненні навукі, праблемныя моманты, задачы на бягучы год.

Дасягненні навукоўцаў былі прадстаўлены на выставе, якая разгарнулася ў фае галоўнага корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы. Гэта медыцынскія прэпараты і інструменты, новыя гатункі яблыкаў, бульбы і збожжавых культур, распрацоўкі ў сферы нанатэхналогій і іншае.

— Выстава пераконвае, што ў рэгіёне ёсць добры навуковы патэнцыял, — адзначыў губернатар. — Сёння галоўная задача для навукоўцаў — зрабіць прадукцыю прадпрыемстваў Гродзеншчыны больш канкурэнтаздольнай.

У бліжэйшых планах губернатара — наведаць усе ВНУ Гродзеншчыны, навукова-даследчыя цэнтры, каб паглядзець, якая дапамога і падтрымка патрэбны ім з боку ўлады.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter