Крыніца славянскай культуры

Сёння, у дзень вялікага свята славянскай цывілізацыі – Дзень славянскага пісьменства і культуры, у многіх краінах людзі ўзгадваюць імёны святых Кірылы і Мяфодзія, славянскіх асветнікаў і прапаведнікаў хрысціянства. Справу распаўсюджвання славянскай граматы святых Кірылы і Мяфодзія на беларускай зямлі працягнула прападобная Еўфрасіння Полацкая, жыццё і духоўны подзвіг якой можна лічыць сапраўдным цудам. Прыкладна каля 1120 года Еўфрасіння атрымала дазвол епіскапа Іллі і пасялілася ў келлі, прыбудаванай да сцяны полацкага Сафійскага сабора.

Пры саборнай бібліятэцы Еўфрасіння пачала перапісваць кнігі, а грошы ад іх продажу аддавала бедным. Пазней святая стварыла жаночую школу
(адну з першых на Русі) і майстэрню-скрыпторый, дзе працавалі перапісчыкі, пераплётчыкі, мініяцюрысты і іншыя – вучні і паплечнікі прападобнай у святой справе нясення хрысціянскага слова да людскіх сэрцаў. Існуе паданне, што яна мела дачыненне да стварэннялетапісу Полацкага княства, які да нас не дайшоў. 5 чэрвеня ў Полацку збяруцца паломнікі з усёй краіны, каб ушанаваць памяць
вялебнай Еўфрасінні і прыпасці да яе цудадзейных мошчаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter