Крылы для подзвігу

У Мінску ўшанавана памяць пра Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Украіны Фёдара ХімічаМемарыяльная дошка ў памяць пра Фёдара Хіміча ўсталявана на доме №6 па вуліцы Арлоўскай, дзе жыў герой вайны.
У Мінску ўшанавана памяць пра Героя Савецкага Саюза, ураджэнца Украіны Фёдара Хіміча
Мемарыяльная дошка ў памяць пра Фёдара Хіміча ўсталявана на доме №6 па вуліцы Арлоўскай, дзе жыў герой вайны. Нарадзіўся ж ён у сялянскай сям`і ў Херсонскай вобласці, працаваў слесарам на заводзе ў Мелітопалі, вучыўся ў Качынскай ваенна-авіяцыйнай школе пілотаў. Фёдар Хіміч здзейсніў 535 баявых вылетаў, удзельнічаў у баях па вызваленні Беларусі. За мужнасць у кастрычніку 1944-га яму было прысвоена высокае званне Героя. Пасля вайны франтавік працягваў службу, якую завяршыў у 1962 годзе камандзірам авіядывізіі. Фёдара Хіміча не стала ў маі 2009-га, ён пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter