Крылаты гусар, які хацеў даляцець да Бога. За сваю дзёрзкасць Казімір Лышчынскі паплаціўся галавой.

Ён быў заможны і разумны. Невядома, ці прыгожы. Бо іначай мог бы ўвайсці ў пантэон ідэальных людзей свайго часу. Але, бадай, важнейшыя якасці мужчыны — гэта мужнасць і сумленнасць. А Казімір Лышчынскі, шляхціц з-пад Брэста, быў менавіта такім чалавекам. Сваю адвагу ён праявіў у бітвах з ворагамі Бацькаўшчыны, а слова гонару адстойваў да апошняга дня жыцця. Ён бараніў права мець сваю думку па вельмі далікатным пытанні: ці існуе Бог?..

Ён быў заможны і разумны. Невядома, ці прыгожы. Бо іначай мог бы ўвайсці ў пантэон ідэальных людзей свайго часу. Але, бадай, важнейшыя якасці мужчыны — гэта мужнасць і сумленнасць. А Казімір Лышчынскі, шляхціц з-пад Брэста, быў менавіта такім чалавекам. Сваю адвагу ён праявіў у бітвах з ворагамі Бацькаўшчыны, а слова гонару адстойваў да апошняга дня жыцця. Ён бараніў права мець сваю думку па вельмі далікатным пытанні: ці існуе Бог?..

Смелы пан з Лышчыц жыў у XVII стагоддзі, у вельмі рэлігійным грамадстве. Хто засумняваўся б у неіснаванні Усявышняга, пайшоў бы на верную смерць. Аднак Лышчынскі не быў вальнадумцам. Ён быў філосафам, яму хацелася зразумець, адкуль што пачынаецца ў гэтым свеце і чым канчаецца. У выніку разваг мысліцель зрабіў вывад, што трывалых доказаў існавання Бога, пачынальніка сусвету, няма. Зрэшты, не знайшоў Казімір і довадаў, якія б катэгарычна аспрэчылі рэлігійную догму аб стварэнні ўсяго існага нейкай найвышэйшай істотай. Але толькі за адны сумненні Лышчынскі быў прыцягнуты да суда і ўрэшце пакараны смерцю. І ўсё б абышлося, каб не заклятыя сто тысяч талераў...

Езуіцкі акадэмік

Казімір Лышчынскі нарадзіўся ў 1634 годзе ў маёнтку Лышчыцы, што недалёка ад Брэста. Гэта вёска дасюль абазначана на карце і вядома дзякуючы багатым радовішчам торфу, якія знойдзены каля сяла.
Адукацыю Лышчынскі атрымаў у Брэсцкім езуіцкім калегіуме, Кракаўскім універсітэце. Нейкі час ён нават займаў пасаду прарэктара брэсцкага калегіума. Апрача таго, Лы-
шчынскага не раз абіралі дэпутатам ад Брэстчыны ў сейм — парламент Рэчы Паспалітай, што засядаў у Варшаве.

На вайне як на вайне

Кожны шляхціц мусіў умець трымаць зброю ў руках. Таму пан Казімір нейкі час адслужыў у радах узброеных сіл. Адбіваў напады казакоў Багдана Хмяльніцкага, якія з Украіны ваявалі паўднёвыя землі Беларусі. Вызначыўся наш герой і ў змаганні супраць шведаў ды маскоўскага цара.

Вучыцца, вучыцца, вучыцца!

У мірны час Лышчынскі жыў у родных Лышчыцах ды прысвячаў сябе чытанню кніг і навучанню дзяцей з навакольных маёнткаў і вёсак арыфметыцы, пісьму і іншым навукам. Над яго школай было напісана: “Той, хто не ведае матэматыкі, хай сюды не ўваходзіць”.
Баўленне часу сярод кніг прывяло Лышчынскага да ўласных практыкаванняў у прыгожым пісьменстве. Да гэтага яго схіляла і акадэмічная адукацыя. Пан Казімір пачаў пісаць трактат, які ўвайшоў у гісторыю філасофскай думкі Беларусі і свету пад назвай “Аб неіснаванні Бога”.

Праклятыя сто тысяч

Лышчынскі мроіў пра ідэальнае грамадства —  “свет без улады, гарады без начальнікаў, народы без уладароў”. Сваімі думкамі ён неяк падзяліўся з суседам і сябруком Янам Бжоскім. Разам яны выпілі, мабыць, не адзін штоф гарэлкі.
Але ў свой час Казімір пазычыў Яну сто тысяч талераў. А калі прыйшоў час вяртаць доўг, Бжоскі скрывадушнічаў: данёс на прыяцеля “куды трэба” — маўляў, той распаўсюджвае бязглуздыя ідэі, што пагражаюць касцёлу і дзяржаве.
Бжоскі выкраў некалькі сшыткаў трактата “Аб неіснаванні Бога” і даставіў іх віленскаму біскупу. Біскуп, пэўна, ажно ахнуў, убачыўшы гэткі “падарунак”. Царкоўны начальнік падаў каралю просьбу дазволіць арыштаваць бязбожніка. Кароль даў дабро.

Інквізіцыя ў цэнтры Еўропы

Неўзабаве адбыўся і суд. Але не свецкі, а касцельны. Расправа, праўда, правалілася. Статут, канстытуцыя Беларусі і Літвы таго часу, забараняў разглядаць справу шляхціца ў царкоўным судзе. Лышчынскага выпусцілі на волю. Ён нават схадзіў на споведзь, ахвяраваў касцёлу шмат грошай. Раскаяўся...
Аднак пра яго не забыліся. Адбыўся яшчэ адзін суд. Водгалас з яго пасяджэнняў разнёсся на ўсю Рэч Паспалітую і дасягнуў нават Парыжа. Некаторыя шляхціцы выступалі ў абарону свайго брата. Брэсцкі земскі пісар заявіў, што езуіты сталі зусім нахабнымі, бо хочуць увесці ў краіне інквізіцыю, як у Іспаніі.
Іспанія і Рэч Паспалітая лічыліся самымі кансерватыўнымі каталіцкімі краінамі ў Еўропе. І ў выніку Лышчынскага не чакала нічога добрага. Яму вынеслі прысуд: спаленне на вогнішчы. У самы апошні момант прыгавор “змякчылі”: вырашылі “проста” адсячы галаву.
30 сакавіка 1689 года Лы-шчынскі сам публічна спаліў рукапіс злашчаснага трактата, пасля чаго быў пакараны смерцю. Труп “бязбожніка” вывезлі за горад, спалілі, а попел змясцілі ў снарад і выстралілі ў бок Тартарыі — Турцыі.
Па іроніі лёсу менш  чым праз стагоддзе езуіцкі ордэн у Рэчы Паспалітай быў забаронены...

Каля Сэрца Езуса

Што засталося на зямлі ў памяць пра мысліцеля і смельчака? У 1989 годзе ў Лышчыцах з’явіўся валун у гонар філосафа. Летась выйшла паштовая марка, прысвечаная нашаму неардынарнаму земляку.
Нягледзячы на тое што маёнтак пана Казіміра мусіў быць разбураны па пастанове суда, а зямля пераарана, Лышчыцы выстаялі да нашага часу. Тут яшчэ помняць панскі дом, праўда, пазнейшага часу, 1841 года пабудовы. Гэты палац дастаяў да Вялікай Айчыннай вайны. А падмурак захаваўся да сённяшняга дня. Побач з руінамі — дзве зарослыя хмызняком сажалкі. На пагорку ў сядзібным парку стаіць велічны каштан 15-метровай вышыні. Пагорак быў насыпаны мясцовымі жыхарамі каля 1841 года па жаданню нашчадкаў мысліцеля.
Не менш цікавая і гісторыя мясцовага храма. Калі Лышчынскага пасля першага арышту адпусцілі дамоў, ён ахвяраваў грошы на пабудову касцёла ў Лышчыцах. Але храм з’явіўся толькі ў 1742 годзе. Пабудавалі цагляны касцёл Сэрца Езуса нашчадкі “атэіста”. У 1864 го-дзе будынак пераасвяцілі ў праваслаўную Свята-Пакроўскую царкву. У 1918 годзе каталікі вярнулі сабе касцёл. У 1962 годзе храм зачынілі сапраўдныя атэісты. Убранне вывезлі у невядомым кірунку. Святыня стала гаспадарчай будынінай. Тут церлі лён. Затым быў млын. Пасля настала запусценне. У 1990 годзе храм перадалі праваслаўным. Бог адзін. Толькі кожны яго ўяўляе па-рознаму...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter