Круцi педалi, пакуль медалi

Маладыя брэстаўчане выйгралі ў тэлешоу канала ВВС £90.000

Маладыя брэстаўчане перамаглі ў тэлешоу канала ВВС і выйгралі 90 тысяч фунтаў.

Кірыл Чыкяюк і Арцём Ставенка з Брэста ўдзельнічалі ў перадачы «Логава цмока», дзе прэзентавалі ўласны праект — размяшчэнне святлодыёднай рэкламы на колах веласіпедаў. Інвестары абралі хлопцаў і прапанавалі ўкласці ў іх распрацоўку больш за 100 тысяч долараў пры ўмове, што беларусы аддадуць ім 40 % прыбытку. Ад інвестыцый брэстаўчане адмовіліся і цяпер спадзяюцца, што змогуць рэалізаваць праект уласнымі сіламі. Дарэчы, распрацоўка іх атрымала і прэстыжную прэмію Кембрыджскага ўніверсітэта.

Цяпер рэклама на колах уключана ў спіс 100 найбольш перспектыўных інавацыйных праектаў Брытаніі, а неўзабаве Кірыл і Арцём прыедуць з яго прэзентацыяй у Мінск.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter