Крута трапіў ты на ТБ

Гродзенцы здымаюць рэаліці-шоу ў гняздзе сокалаў-пустэльгаў

Гродзенцы здымаюць рэаліці-шоу ў гняздзе сокалаў-пустэльгаў.

Ужо больш за дзесяць дзён людзі з розных краін свету могуць онлайн назіраць за тым, як жыве птушыная сям’я. Асаблівага экшну ў кадры пакуль няма — маці амаль увесь дзень сядзіць у гняздзе з пяццю дзеткамі, а тата займаецца пошукам ежы. Тым не менш гэткае кіно штодзень глядзіць каля тысячы чалавек. «Калі сакаляняты падрастуць і будуць вучыцца лётаць, відэа стане больш дынамічным і цікавым», — абяцаюць арганізатары. Акрамя таго, у сокалаў-пустэльгаў хутка вылупіцца апошняе — шостае птушаня.

— Ідэя паставіць вэб-камеру ў птушынае гняздо з’явілася чатыры гады таму. Тады першая апаратура была ўстаноўлена ў «жыллі» сокалаў-пустэльгаў у Брэсце, — расказвае Яўгеній Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». — Цяпер з’явілася яна і ў Гродне. Такім чынам мы імкнёмся звярнуць увагу на гэтых птушак, якія ў нашай краіне занесены ў Чырвоную кнігу, і ў той жа час выхоўваем у людзей любоў да навакольнага свету.

Каб паглядзець онлайн-трансляцыю, трэба перайсці па ссылцы http://birdwatch.by/pustalga_hrodna2013. Плануецца, што назіраць за сокаламі-пустэльгамі людзі змогуць да канца лета.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter