Круіз па Дрывятах

Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” рыхтуецца да новага турыстычнага сезона.
Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры” рыхтуецца да новага турыстычнага сезона.

Мара пра круіз на белым цеплаходзе стане ў гэтым годзе явай для многіх турыстаў, што прые-дуць адпачываць на Браслаўшчыну. Як расказаў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага парка Мікалай Баравік, рачны цеплаход па спецыяльным заказе пераабсталявалі і капітальна адрамантавалі гомельскія спецыялісты.

Трохпалубны карабель, які атрымаў імя “Браслаўскія азёры”, зможа прыняць на борт больш за 50 пасажыраў. Да паслуг турыстаў дзве кают-кампаніі, сауна і, вядома ж, камбуз, дзе кок будзе гатаваць рыбныя далікатэсы. А каманду цеплахода складуць бывалыя маракі: у Браславе жыве нямала тых, хто хадзіў у мора, а цяпер гатовы стаць за штурвал турысцкага карабля.

Цеплаход будзе курсіраваць па возеры Дрывяты. Падарожнікі пазнаёмяцца са славутасцямі Браслава і дзівоснымі па прыгажосці прыроднымі ландшафтамі. У першае плаванне цеплаход адправіцца ў сярэдзіне мая.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter