Как ситуация с короновирусом изменила привычный уклад жизни бездомных

Кропка iх вяртання

Строгi надпiс «Пабочным не ўваходзiць!», пах антысептыку i нi душы ў акрузе. Калi раней на тэрыторыi Дома начнога знаходжання бурлiла жыццё, то цяпер тут пануе падазроная цiшыня. Пандэмiя каронавiруса ўнесла свае карэктывы ў побыт бяздомных. Цяпер перад дзённымi выхадамi ў горад многiя аддаюць перавагу самаiзаляцыi, а зносiнам адзiн з адным — чытанне кнiг i сон. Карэспандэнт «Р» пабывала на вулiцы Ваўпшасава, 42 i паглядзела, якiх правiлаў тут прытрымлiваюцца, каб засцерагчы пастаяльцаў ад вiрусных iнфекцый.

Пра гiгiену тут думаюць у першую чаргу.

Трапiць у Дом начнога знаходжання не так i проста: мяркуючы па мерах бяспекi, складваецца ўражанне, што мы з фатографам прыйшлi на закрыты звышсакрэтны аб’ект. Ля жалезных дзвярэй нацiскаем на кнопку званка, падстаўляем твары пад аб’ектыў вонкавай камеры i чакаем адабрэння ахоўнiка. Далей — дэзынфекцыя абутку на спецыяльных дыванках, прамочаных хлоразмяшчальным растворам, апрацоўка рук антысептыкам з дазатара i надзяванне масак. Гэтыя рытуалы паспелi ўжо стаць звыклымi для работнiкаў Дома начнога знаходжання. На ўзмоцнены эпiдэмiялагiчны рэжым установу перавялi роўна месяц таму.

— Усяго ў нас 92 ложкi, на сёння занята 85,
— пераканаўшыся, што мы выканалi ўсе меры бяспекi, дырэктар Павел Залатухiн праводзiць нам экскурсiю. — Такi ажыятаж у нас звычайна зiмой, калi вельмi холадна, а вось вясной пастаяльцаў значна менш — iнвалiды ды пенсiянеры глыбока старэчага ўзросту. Але каронавiрус шмат што змянiў: людзi разумеюць, што тут яны будуць пад абаронай, i iмкнуцца сюды патрапiць. Таму на ўсялякi выпадак мы на вулiцы паставiлi палатку на 20 дадатковых ложкаў — у дапамозе нiкому адмаўляць не збiраемся.

Дырэктар распавядае, што з распаўсюджваннем вiруса змянiўся i звыклы графiк: калi раней большасць пастаяльцаў прыходзiла ў Дом толькi на начлег, то зараз усiм дазволiлi знаходзiцца тут кругласутачна.

— Схема праверкi самаадчування ўжо адладжаная. Вярнуўшыся з вулiцы, бяздомны iдзе на прыём да дзяжурнай медсястры — яна вымярае яму тэмпературу бескантактавым градуснiкам. Дарэчы, наводзiць яго лепш у вобласць шыi, таму што лоб першы час можа быць халодным пасля вулiцы, i вынiк апынецца не зусiм карэктным. Калi ў чалавека няма скаргаў на кашаль, насмарк, яго адпраўляюць у душавую — толькi пасля гэтых працэдур можна зайсцi да сябе ў пакой.

Дарэчы, усе пастаяльцы павiнны аддаваць верхнюю вопратку на дэзынфекцыю — праводзяць яе ў спецыяльнай камеры чатыры разы на дзень.

Дэзынфектар Лiлiя Варановiч праводзіць апрацоўку рэчаў чатыры разы на дзень.

— Усе рэчы я пакую ў мяшкi з тканiны, закiдваю iх у металiчную камеру i награваю да 100 °C — так адбываецца апрацоўка парай, — апiсвае няхiтрую тэхналогiю дэзынфектар Лiлiя Варановiч. — Адзенне «варыцца» паўтары гадзiны, за гэты час высокая тэмпература забiвае ўсе мiкробы.

Раз на дзень дабрачынная арганiзацыя прывозiць бяздомным ежу — на вячэру яны збiраюцца ў сталовай каля 18:00. Але i гэтая традыцыя зведала некаторыя змены:

— Вадзiцель, апрануты ў сродкi абароны, прывозiць ежу. Наш фельчар вымярае яму тэмпературу i, калi ўсё добра, забiрае бачок — дастаўшчык сюды не заходзiць. Гэты бачок мы апрацоўваем дэзынфiцыруючым растворам i адпраўляем на кухню. Затым сястра-гаспадыня раскладвае ежу на талерку, ставiць яе на падстаўку i адыходзiць, пасля чаго пастаялец забiрае сваю вячэру. На кухнi на падлозе ў нас наклеены абмежавальныя стужкi, каб людзi захоўвалi дыстанцыю.

Пастаялец Аляксандр мые рукі.

Павел Залатухiн наракае: да новых правiлаў чысцiнi i парадку пастаяльцы ставяцца без асаблiвага энтузiязму, але з разуменнем.

— Нашы работнiцы дэзынфiцыруюць усё, ад парэнчаў да падлогi, кожныя тры гадзiны, у суткi на гэта сыходзiць каля 20 лiтраў сродку. Ну вазьмi ты прапануй дапамогу, пратры хоць падаконнiкi — не, лянуюцца... Але ў нас усё строга: не хочаш прытрымлiвацца элементарных правiлаў гiгiены — да пабачэння. Усе гэтага баяцца, таму рукi ўжо сапраўды старанна мыюць: дазатар з антысептыкам вiсiць на ўваходзе, а ў санвузлах — вадкае мыла з бактэрыцыдным растворам. Хоць часцяком чую размовы кшталту: «Ды што з намi стане?» Цьфу-цьфу, пакуль нi ў аднаго пастаяльца не было нават ВРВI — два разы на дзень iм мераюць тэмпературу пад роспiс.

glushko@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter