Крокі насустрач

Сёння, падчас самых разнастайных камунікацый, залішне гаварыць пра адсутнасць інфармацыі. Але мы хутчэй маем на ўвазе Слова, якое кранае нечым родным. Нездарма ж газета захоўвае сваю назву — адкрыта ўзнеслую і ўсё ж зразумелую па сутнасці
Сёння, падчас самых разнастайных камунікацый, залішне гаварыць пра адсутнасць інфармацыі. Але мы хутчэй маем на ўвазе Слова, якое кранае нечым родным. Нездарма ж газета захоўвае сваю назву — адкрыта ўзнеслую і ўсё ж зразумелую па сутнасці.

У свеце пражывае тры з паловай мільёны этнічных беларусаў.
У многіх краінах дзейнічаюць дыяспары, суайчыннікі аб’ядноўваюцца ў грамаду, каб лепей адчуваць сваю еднасць. Факт, які мы добра
ўсведамляем. І разлічваем, што менавіта гэтыя людзі — наша чытацкая аўдыторыя.

“Голас Радзімы” будзе імкліва рухацца ў кірунку да тых, хто прагне атрымаць яшчэ больш звестак пра сучасную Беларусь. Разлічваем, што ў вас, нашых сяброў, знойдзецца нагода, каб адчуць подых беларускага часу. Мы ж паспрабуем зрабіць так, каб друкаванае слова адгукнулася ў сэрцы, а мова ўскалыхнула памяць, адрадзіла ўспамін аб былых мясцінах жыцця. Разам прыгадаем гісторыю. На жаль, імклівы час нівеліруе культуры, часцяком знікаюць традыцыі. Але не інакш як багацце інтэлектуальнае — гэта імкненне ўсвядоміць вытокі. Хоць, безумоўна, у нас шмат падстаў, каб расказваць менавіта пра сённяшнюю Беларусь, яе новую гісторыю.

І яшчэ адна вельмі істотная акалічнасць. Цяпер ужо штотыднёвік “Голас Радзімы” актыўна заявіць аб сабе ў Інтэрнэце. Там, у глабальнай Сетцы, на сайце газеты мы таксама здолеем весці зацікаўлены дыялог: з дапамогай форумаў, анлайн-канферэнцый і г.д.

Вось такая ў нас з вамі, паважаныя сябры, перспектыва. Як падаецца, яна даволі цікавая. Мы пачынаем і працягваем шлях насустрач адзін другому.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter