«Крок наперад» да ночы вялікага кіно

У гэтыя выхадныя кінаманам Магілёва будзе не да сну. У ноч з 26-га на 27 ліпеня ў кінатэатры «Чырвоная зорка» запланаваны начны сеанс
У гэтыя выхадныя кінаманам Магілёва будзе не да сну. У ноч з 26-га на 27 ліпеня ў кінатэатры «Чырвоная зорка» запланаваны начны сеанс.

З 23.00 да сямі раніцы тут пакажуць тры карціны: «Дамашняе відэа», «Геракл» і «Крок наперад: усё або нічога». Акрамя таго, расказалі ў аддзеле рэпертуарнага планавання Магілёўскага прадпрыемства «Кінавідэапракат», гледачоў чакае шэраг сюрпрызаў, віктарын, будзе працаваць фотазона.

Білет на начны сеанс каштуе 160 тысяч рублёў. Набыць іх можна ў касах кінатэатра.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter