Крок да самастойнасці

Зацверджана палажэнне аб постінтэрнатным суправаджэнні сірот

Урад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб постінтэрнатным суправаджэнні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў

Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 31 мая 2013 года № 433, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Палажэнне накіравана на фарміраванне сістэмнага падыходу ў рабоце па падрыхтоўцы дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, да выхаду ў сама¬стойнае жыццё і аказанне ім дапамогі на этапе жыццеўладкавання пасля заканчэння ўстаноў адукацыі.

«Прынятым палажэннем не ўстанаўліваюцца дадатковыя сацыяльныя гарантыі для названых катэгорый грамадзян, але вызначаюцца меры па стварэнні ўмоў для іх рэалізацыі», — удакладнілі ў прэс-службе. Галоўная задача пастановы — узмацніць узаемадзеянне як розных ведамстваў, так і канкрэтных устаноў — Мінадукацыі, Мінпрацы, МУС, Мінжылкамгаса, а таксама падведамных ім структур.

У палажэнні ўдакладняюцца асноўныя напрамкі дзейнасці органаў апекі і папячыцельства, іх структурных падраздзяленняў, устаноў адукацыі задоўга да таго, як вучань стане выпускніком. Акрамя гэтага, устанаўліваецца парадак абмену інфармацыяй аб выпускніках дзіцячых інтэрнатных устаноў і ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, вызначаюцца асноўныя патрабаванні да арганізацыі постінтэрнатнага суправаджэння, устанаўліваецца адказнасць суб’¬ектаў постінтэрнатнага суправаджэння за каардынацыю названай работы.

Такое міжведамаснае ўзаемадзеянне дапаможа кожнаму канкрэтнаму выпускніку iнтэрнатнай установы, які мае статус сіраты, адаптавацца ў грамадстве, выбраць і атрымаць прафесію, працаўладкавацца, вырашыць пытанні з жыллём.

У адпаведнасці з дакументам постінтэрнатнае суправаджэнне ажыццяўляецца па месцы фактычнага пражывання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Каардынацыю дзейнасці суб’ектаў постінтэрнатнага суправаджэння ажыццяўляюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Адной з самых іх значных функцый, якія прадпісаны палажэннем, з’яўляецца кантроль за мэтавым выкарыстаннем жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, забеспячэнне захаванасці жылых памяшканняў, якія належаць на праве ўласнасці або знаходзяцца ў валоданні і карыстанні дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Штогод мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы пры фарміраванні бюджэту на чарговы фінансавы год плануюць сродкі для прадастаўлення льготных крэдытаў і аднаразовых субсідый, а таксама для будаўніцтва (рэканструкцыі) і набыцця для іх жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду і іншых форм дзяржаўнай падтрымкі.

Упраўленнi (аддзелы) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў вядуць улік даных аб дзецях-сіротах і дзецях, якія засталіся без апекі бацькоў, арганізуюць аказанне такім дзецям сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай, прававой і іншай дапамогі, аналізуюць работу ўстаноў адукацыі па падрыхтоўцы да паспяховай сацыяльнай адаптацыі ў грамадстве дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Упраўленнi (аддзелы) па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аказваюць розныя віды дзяржаўнай дапамогі і падтрымкі дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, перш за ўсё па іх працаўладкаванні, прафесійнай падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы.

Органы ўнутраных спраў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў ажыццяўляюць рэгістрацыю па месцы жыхарства і месцы знаходжання асоб, якія прыбылі па месцы набыцця статусу дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, або па месцы прадастаўлення першага рабочага месца.

Камісіі па справах непаўналетніх мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў каардынуюць дзейнасць органаў, устаноў і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, па папярэджанні правапарушэнняў сярод дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў і пражываюць у інтэрнатах устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі.

Дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, установы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, а таксама апякунскія, прыёмныя сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу ажыццяўляюць падрыхтоўку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, да паспяховай сацыяльнай адаптацыі ў грамадстве, арганізуюць аказанне сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай, прававой і іншай дапамогі такім дзецям.

Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва садзейнічаюць (пры неабходнасці) у зборы і афармленні дакументаў, неабходных для атрымання пашпарта дзецям-сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Арганізацыі аховы здароўя аказваюць медыцынскую дапамогу такім дзецям, у тым ліку праводзяць медыцынскія агляды, абследаванні, выдаюць медыцынскія даведкі аб стане здароўя пры паступленні ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і (або) працаўладкаванні.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter