Край, імёнамі слаўны. На Хоцімшчыне сем гісторыка-краязнаўчых музеяў!

І гэта не проста куткі, дзе сабраны матэрыялы пэўнага кірунку. Экспазіцыі іх багатыя і разнастайныя, з гісторыяй роднага краю знаёмяцца і школьнікі, і дарослыя. Першапрычынай такой з’явы можна назваць энтузіястаў-збіральнікаў, якія і заклалі высновы гэтых музейных экспазіцый. Але колькі б краязнаўцаў ні было, калі не будзе што збіраць, наўрад пошукавая справа прынясе плён. У гэтым краі нарадзіліся або звязалі з ім свае лёсы 17 заслужаных дзеячаў у розных галінах, 4 акадэмікі і 17 дактароў навук. Нямала выхадцаў з тутэйшых месцаў сталі паэтамі і пісьменнікамі, военачальнікамі, грамадскімі дзеячамі. Таму і ёсць кім ганарыцца сённяшнім жыхарам раёна, маладому пакаленню ёсць з каго браць жыццёвы прыклад.

І гэта не проста куткі, дзе сабраны матэрыялы пэўнага кірунку. Экспазіцыі іх багатыя і разнастайныя, з гісторыяй роднага краю знаёмяцца і школьнікі, і дарослыя. Першапрычынай такой з’явы можна назваць энтузіястаў-збіральнікаў, якія і заклалі высновы гэтых музейных экспазіцый. Але колькі б краязнаўцаў ні было, калі не будзе што збіраць, наўрад пошукавая справа прынясе плён. У гэтым краі нарадзіліся або звязалі з ім свае лёсы 17 заслужаных дзеячаў у розных галінах, 4 акадэмікі і 17 дактароў навук. Нямала выхадцаў з тутэйшых месцаў сталі паэтамі і пісьменнікамі, военачальнікамі, грамадскімі дзеячамі. Таму і ёсць кім ганарыцца сённяшнім жыхарам раёна, маладому пакаленню ёсць з каго браць жыццёвы прыклад.

Бярозкаўская святыня
Ад жыхароў вёскі Бярозкі можна пачуць цікавы аповед пра крыніцу, што бруіцца за ваколіцай. Прычым, расказваючы, вяскоўцы абавязкова зробяць агаворку: маўляў, гэта не легенда, а ява.
...У адной сялянскай сям’і было трое дзяцей: дзве дзяўчынкі і хлопчык. Клікалі хлопчыка Трушкам. Калі яму споўнілася пяць год, ён аслеп. І ні дактары, ні варажбіткі не маглі даць хваробе ніякай рады.
Аднойчы бацька Трушкі ўбачыў у сне старца, які паказаў гаючую крыніцу і параіў вадой з яе тройчы прамыць малому вочы. Хлопчык стаў бачыць.
Удзячны селянін зрабіў над студняй зруб, абгарадзіў, добраўпарадкаваў яе вакол.

Настаяцель і царква
Архімандрыт Кірыла ўсё свядомае жыццё — летась яму споўнілася 80 год — аддаў служэнню Богу. Як трапіў 52 гады назад пасля заканчэння семінарыі ў Хоцімск, так і асеў тут. І, можна сказаць, усё, што зроблена ў краі для адраджэння духоўнасці, — яго справа. Невыпадкова ў 2002 годзе Аляксей Пятровіч Бадзіч (мірское імя архімандрыта) стаў лаўрэатам прэзідэнцкай прэміі “За духоўнае адраджэнне”. Не менш цікавая “біяграфія” і ў Свята-Троіцкага сабора, настаяцелем якога ён служыць. Спачатку ён быў драўляны. Таму падчас вялікага пажару, што надарыўся ў першай палове ХІХ ст., храм згарэў.
З нагоды адмены прыгоннага права хоцімскае купецтва вырашыла пабудаваць новую царкву. Сабралі 20 тысяч рублёў золатам. Пратрабаваўся толькі праект. Якраз патрапіўся архітэктар, які вёз гатовы праект храма ў Клімавічы. Але хоцімскія купцы перакупілі яго за поўную шапку золата.
Будаўніцтва вялося доўгія дванаццаць год. Але царква атрымалася такой прыгожай, што архіепіскап пры асвячэнні надаў ёй імя Святой Троіцы.
У савецкі час сабор закрываўся, перарабляўся ў раённы Дом культуры. І толькі дваццаць год назад, калі яго зноў перадалі вернікам, набыў цяперашні выгляд. Кажуць, што архітэктурна царква напамінае зменшаную копію маскоўскага храма Хрыста Збавіцеля.

Грамадзянін пачынаецца з... гісторыі
Гісторыка-краязнаўчы музей у сярэдняй школе № 1 райцэнтра існуе ўжо амаль тры дзесяцігоддзі. У ім сабрана больш за 2 тысячы экспанатаў і матэрыялаў, якія ўвайшлі ў 6 раздзелаў музейнай экспазіцыі. Пэўна, яны адлюстроўваюць усе этапы нашай гісторыі, апавядаюць пра вядомых землякоў, іх дзейнасць і дасягненні. Тут праходзяць не толькі ўрокі гісторыі. Тут школьнікі атрымліваюць больш, чым веды: яны працінаюцца грамадзянскай самасвядомасцю, пачуццём патрыятызму. Недарэмна ж сцвярджаюць, што без ведання свайго мінулага нельга будаваць будучыню.

Сямейныя школы
Хоцімская зямля багатая на розныя таленты. Але тым, што гэтыя таленты праяўляліся цэлымі сем’ямі, пахваліцца могуць не ўсюды. У вёсцы Забялышына, адной з самых вялікіх у раёне, яшчэ да пачатку ХХ ст. у сям’і Рамана Брайцава нарадзіліся тры сыны: Якуб, Васіль і Іван. Нічога б дзіўнага ў гэтым не было, калі б усе яны не ўвайшлі ў гісторыю. Якуб стаў вядомым пісьменнікам. Васіль — выдатным хірургам, акадэмікам АМН СССР, а Іван — вучоным, доктарам фізіка-матэматычных навук. Ужо ў савецкі час у Хоцімску нарадзіліся браты Леўшанкі — Барыс, Валерый і Міхаіл. Скончылі адну школу, атрымалі дыпломы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава і сталі навукоўцамі. Барыс Трыфанавіч, доктар фізіка-матэматычных навук, выкладае ва Універсітэце Дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы. Валерый Трыфанавіч мае такую ж навуковую ступень. Яго апаратныя і метадычныя распрацоўкі вядомы і ў Грэцыі, і ў ЗША. Міхаіл Трыфанавіч працуе старшым навуковым супрацоўнікам аднаго з НДІ Масквы. Навуковыя здольнасці праявіліся на генным узроўні?..

Майстар саломеннага мастацтва
Саломапляценне — мастацтва, распаўсюджанае ў нашай краіне. Але наўрад ці можна знайсці два аднолькавыя творы з гэтага, здавалася б, звычайнага матэрыялу. Таму што і кожны майстар непаўторны, адметны не толькі сваімі прыёмамі, але і ўвасабленнем вобразаў і фантазій.
Свой мастацкі почырк і ў Тамары Паўлаўны Журун. Птушкі з раскрытымі крыламі вылятаюць з рук мастачкі, нібы жывыя, кожная непаўторная, прыгожая і пластычная. Тамара Паўлаўна кіруе гуртком, які створаны пры раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Наведвае яго пераважна моладзь.

Песні “Медуніцы” — як мёду напіцца
Раней, з паўвеку таму, ніводныя вячоркі ці пасядзелкі ў вёсцы Клін не абыходзіліся без песень. А жанкі тут такія галасістыя, што проста заслухаешся. І гучалі больш старынныя песні, сумныя і лірычныя, абрадавыя і вясельныя, святочныя і пра справы будзённыя. Ведалі іх зашмат, перадавалі ад маці і бабуль да дачок і ўнучак.
Чвэрць веку таму сабраліся клінскія спявачкі ў клуб. Абгаварылі рэпертуар, сцэнічныя касцюмы, якія дасталі з куфэркаў. Вырашылі з назвай: “Медуніца”.
Калі ўпершыню пачулі, як іх гурт назвалі аўтэнтычным, не зразумелі. А зараз самі каму хочаш патлумачаць значэнне гэтага слова.

Ганаровы грамадзянін Кіева
Гэтае пачэснае званне прысвоена ўраджэнцу хоцімскай вёскі Дубраўка Міхаілу Карнеевічу Піліпенку. Так у дадатак да Залатой Зоркі Героя адзначаны яго ўдзел у фарсіраванні Дняпра і вызваленні сталіцы Украіны.
Будучы ваенным сувязістам, сяржант Піліпенка разам з пяццю разведчыкамі высадзіўся на заняты ворагам бераг Дняпра. На пряцягу сутак гэта невялічкая групка ўтрымлівала захоплены плацдарм, забяспечыўшы высадку іншых падраздзяленняў.
Пасля вайны Міхаіл Піліпенка скончыў ваеннае вучылішча сувязі, ваенную акадэмію сувязі і акадэмічныя курсы пры ёй. Служыў на камандных пасадах, а потым на працягу 18 год узначальваў Кіеўскае вышэйшае ваенна-інжынернае вучылішча сувязі імя Калініна. Генерал-лейтэнант.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter