Красуйся і ў шчасці жыві

Лецейка по-русски будет лето красное, а бядак — горемыка

Гэты пранікнёны верш вядомага беларускага паэта Алеся Бачылы адразу просіцца, каб на яго словы загучала песня. Так і здарылася. Музыку да яго напісаў кампазітар Уладзімір Алоўнікаў. Прапануем вашай увазе гэты твор цалкам.

Радзіма мая дарагая,

Ты ў шчасці жаданым жыві!

Я сэрцам табе прысягаю

У шчырай сыноўняй любві!

На рэках шырокіх і нівах,

Заводах, будоўлях — наўсцяж

Народ наш працуе руплівы

І край узвышаецца наш.

Навокал жыццё расцвітае —

І песня ўзлятае сама:

Мне лепей ад роднага краю

Нічога на свеце няма.

Чужое зямлі нам не трэба,

Пачуцці ў нас сёння адны:

Мы хочам, каб мірнае неба

Не знала пажару вайны.

Мы дружбы народам жадаем

І шчырай братэрскай любві.

Радзіма мая дарагая,

Красуйся і ў шчасці жыві!

І напрыканцы, як заўжды, некалькі слоў звычайных перакладаў:

Лецейка — лето красное

Змаганне — борьба, состязание

Залюляны — убаюканный

Анучнік — тряпичник

Гартанне — листание

Бядак — горемыка

Трыбушыць — терзать, потрошить

Ратавальнік — спасатель

Упампаваць — закачать.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter