Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Драўляная беларуская царква ў Лондане ўдзельнічае ў міжнародным конкурсе “Будынак года”

Кожны “клік” — у дапамогу

Царква святога Кірылы Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народа была пабудавана два гады таму, у 2016-м, да 30-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Храм ствараўся як мемарыял ахвярам той жудаснай катастрофы. А змяшчаецца ён насупраць Беларускай бібліятэкі ды Музея імя Францішка Скарыны, што заснаваны ў Лондане беларускімі ўніяцкімі святарамі.

Аднак для таго, каб царква была намінавана для ўдзелу ў этапе галасавання конкурсу, неабходна зарэгістравацца на сайце ArchDaily.com і аддаць за яе свой голас. І ў гэтым можа дапамагчы кожны з беларусаў замежжа: трэба толькі “клікнуць” мышкай пад фотаздымкам храма! У конкурсе ўдзельнічаюць больш за тры тысячы архітэктурных збудаванняў.

Дарэчы, раней беларуская царква ўжо атрымлівала ўзнагароду ў вядомым архітэктурным конкурсе New London Architecture. Пераможнае месца будынку храма было нададзена ў намінацыі “Народны выбар” па выніках інтэрнэт-галасавання. Летась будынак царквы патрапіў у спіс газеты The Times як першы драўляны храм у брытанскай сталіцы з 1666 года. Акрамя таго, царква адзначана прэміяй Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў, а будынак яе лічыцца адным з лепшых на Туманным Альбіёне.

Голас Радзімы № 5 (3557), чацвер, 1 лютага, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter