Конкурс: Краіна таемных адкрыццяў.

Не кожны народ мае такую спадчыну, як мы, беларусы. Захаваць яе — наш абавязак. Конкурс легенд і паданняў аб родным краі, які распачынаецца ў праекце “Літаратурная альтанка”, дапаможа гэта зрабіць. Безумоўна, з вашай, паважаныя чытачы “НГ”, дапамогай.
Калі вы ведаеце таямніцы свайго краю, паспрабуйце напісаць нам пра іх. Калі не, то спытайце ў дзядуль і бабуль, якія памятаюць іх і шмат пра што яшчэ могуць расказаць. Кожная легенда тоіць у сабе нейкую таямніцу і адкрыццё. Колькі неверагодных беларускіх легенд звязана з рачулкамі, крыніцамі, ляснымі дарогамі, камянямі, пагоркамі! Лепшыя з дасланых аповедаў з’явяцца на старонках “НГ”, а потым  будуць выдадзены асобнай кнігай. Адправімся ў краіну таемных адкрыццяў разам!
Напішы легенду або паданне пра свой родны край і дашлі іх на электронны адрас рэдакцыі info@ng.by альбо на паштовы з  паметкай “Літаратурная альтанка”, на конкурс легенд і паданняў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter