Белорусские агросервисы становятся бренды

Команда, творящая чудеса

Белорусские аграрии делают успехи несмотря на любые помехи
НЕСМОТРЯ на сложности с оплатой за оказанные услуги, Светлогорский райагросервис много лет не снижает объемы производства. Он имеет разрешение на 18 видов услуг. Кроме оптовой торговли запчастями, минеральными удобрениями,  нефтепродуктами, гарантийного и сервисного обслуживания техники, перевозки грузов автотранспортом, предприятие ремонтирует комбайны, тракторы, автомобили и электродвигатели. Здесь дают вторую жизнь и другим сельхозмашинам, которые, казалось бы, отремонтировать уже невозможно. Ремонтники, можно сказать, творят чудеса. 

Фрезеровщик Геннадий ГОЛИКОВ. За время работы на предприятии не было случая, чтобы он не справился с поставленной задачей, не-смотря на сложность
Фрезеровщик Геннадий ГОЛИКОВ. За время работы на предприятии не было случая, чтобы он не справился с поставленной задачей, несмотря на сложность

Они восстанавливают протравители семян, очистители вороха, тракторные прицепы, машины для внесения удобрений с последующей реализацией их на вторичном рынке. До сих пор в сельхозпредприятиях Светлогорского, Хойникского, Калинковичского, Солигорского и других районов надежно работают тракторы Т-150К, отремонтированные мастерами цеха.

Кроме новых запчастей, при восстановлении техники используют узлы и детали, изготовленные на литейном участке райагросервиса. Здесь есть пресс-формы для литья транспортеров и планок к ним, корпусов подшипников, звездочек и винтов, ступиц валов и полумуфт, и многих других деталей для отечественной и импортной техники. Кстати, изготовленные изделия намного дешевле заводских. Для обработки отлитых заготовок имеются необходимые токарно-винторезные и фрезерные станки.

На литейном участке работают профессионалы со стажем. К примеру, Александр Селивончик «варит» металл 14 лет. Решением совета Республиканского объединения «Белагросервис» в прошлом году награжден нагрудным знаком и ценным подарком.

Среди высококвалифицированных мастеров Светлогорского райаг-росервиса и токарьМихаил РЫЖЕНКОВ. Погрешностей в его рабо-те не бывает. Он неоднократно отмечался премиями и благодарно-стями райагросервиса
Среди высококвалифицированных мастеров Светлогорского райаг-росервиса и токарь Михаил РЫЖЕНКОВ. Погрешностей в его работе не бывает. Он неоднократно отмечался премиями и благодарностями райагросервиса

Есть в райагросервисе и свой конструкторский отдел. Его сотрудники разрабатывают проектную документацию на технику и оборудование, в которых нуждаются сельхозорганизации. Под брендом «Кормилец» на многих животноводческих фермах успешно работают кормораздатчики грубых и сочных кормов КРБ-4.7, КРБ-2.5, раздатчик кормов РКТ-3.0.

По заявкам хозяйств на предприятии изготавливают распределители минеральных и машины для внесения органических удобрений, стойловое оборудование, ворота с утеплителем для производственных помещений, декоративные заборы, ограждения, контейнеры для сбора бытовых отходов, водокольцевые вакуумные установки с электродвигателями.

Специалисты райагросервиса монтируют, проводят техническое обслуживание и ремонтируют оборудование животноводческих ферм, зерносушильных комплексов и кормоцехов.

С теплотой и гордостью за коллектив рассказывал о людях директор ОАО «Светлогорский райагросоервис» Василий Колейчик. Все они — будь то рабочий, мастер или бухгалтерский работник — одна команда, которая делает общее дело.

Брэнд вядомы і надзейны


Такую рэпутацыю майстры са «СтолінТэхЦэнтра» заваявалі ўсяго за пару гадоў

АДНЫМІ з першых на Брэстчыне справіліся з уборкай збожжавых хлебаробы Столінскага раёна. Поспеху садзейнічала зладжаная работа тэхнікі, якую абслугоўвае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «СтолінТэхЦэнтр». Кіруе гэтым невялікім калектывам былы калгасны старшыня, выпускнік Беларускага дзяржаўнага агратэхнічнага ўніверсітэта Павел САВІЦКІ (на здымку). Чатыры спецыялісты без рэкламацый абслугоўваюць раённы парк энерганасычаных трактараў, зерне- і кормаўборачных камбайнаў, пагрузчыкаў «Амкадор». Прадпрыемства прызнана адным з лепшых у рэспубліцы, а дырэктар узнагароджаны нагрудным знакам РА «Белаграсэрвіс».



КОЖНЫ спецыяліст гэтага ўнікальнага прадпрыемства з багатым вопытам. Аляксандр Чырэц пасля Пінскага гідрамеліярацыйнага тэхнікума працаваў тэхнікам-механікам. Аляксандр Дзяжурка прайшоў спецыяльнае навучанне па мантажы шын і запраўцы кандыцыянераў. Антон Маісеяў дасканала авалодаў рэгуліроўкай палівальнай апаратуры ў спецыялізаваных арганізацыях Мінска. На палову стаўкі задзейнічаны бухгалтар і эканаміст. Штат значна меншы ў параўнанні з аднатыпнымі прадпрыемствамі суседніх раёнаў, што дазваляе эканоміць сродкі.

— Дырэктарства пачынаў з распрацоўкі плана тэхнічнага абслугоўвання машын і агрэгатаў, — распавядае кіраўнік «СтолінТэхЦэнтра». — Сабралі інфармацыю пра тэхнічны арсенал гаспадарак. Вызначылі магчымасці і зацвердзілі гадавы план дзейнасці, у якім прадугледзелі і штодзённае аказанне тэхнічных паслуг. Аператыўна выязджаем пры неабходнасці на месцы і ліквідуем паломкі. 

Паспяхова асвоілі запраўку кандыцыянераў. Для гэтага набылі апарат, навучылі спецыялістаў. Сёлетнім спякотным летам значна часцей даводзіцца запраўляць кандыцыянеры. Ні адзін заказ не затрымалі. У жніво працавалі тры брыгады па абслугоўванні збожжаўборачных камбайнаў. 

Нашы спецыялісты рамантуюць паліўныя помпы, выконваюць бягучы рамонт энерганасычаных трактароў.

— Століншчына — адзін з буйнейшых аграрных раёнаў рэспублікі з дзевятнаццаццю вытворчымі сельгаскааператывамі і амаль трыццаццю фермерскімі гаспадаркамі. Самыя аддаленыя заказчыкі знаходзяцца ад сэрвіснага цэнтра амаль за сотню кіламетраў. Як удаецца аператыўна паспяваць усюды?

— Кожны спецыяліст загадзя ведае маршрут, які ўзгоднены з кіраўнікамі гаспадарак, фермерамі і больш зручна спланаваны, парадак тэхнічнага абслугоўвання сельгасмашын у нас распісаны да дробязей. 

— Так што яны ў гаспадарках раёна пад надзейнай аховай?

— Менавіта надзейнай, таму і рэкламацый не атрымліваем. У сёлетняе жніво ні адзін камбайн не прастаяў у чаканні абслугоўвання. Дзякуючы строгаму выкананню планавых тэхаглядаў высокаэфектыўна працуюць энерганасычаныя машыны і агрэгаты. 

Але ёсць і характэрная не толькі для нашага раёна праблема разлікаў за паслугі. Больш за паўмільярда рублёў павінны заказчыкі. Дамаўляемся на варыянты пагашэння даўгоў. Некаторыя гаспадаркі разлічваюцца буйной рагатай жывёлай, за рэалізацыю якой мясакамбінаты пагашалі іх запазычанасці. Сёлета Пінскі мясакамбінат адмовіўся ад такой схемы. 

Значную дапамогу ў сэрвісным абслугоўванні тэхнікі аказвае дзяржава. З бюджэтных крыніц выдзяляюцца сродкі. Мы кантралюем іх выкарыстанне. Закупляем за гэтыя грошы матэрыялы і па графіку выязджаем у гаспадаркі. Усе спецыялісты прадпрыемства на базе БДАТУ і Мінскага трактарнага завода прайшлі курсы тэхнічнага абслугоўвання энерганасычанай тэхнікі.

— Павел Мікалаевіч, ці плануеце пашыраць дзейнасць прадпрыемства?

— Задумак шмат. Але найперш імкнемся спраўляцца з запланаванымі мерапрыемствамі, каб трымаць марку. На пачатку арганізацыі прадпрыемства былі вялікія аб’ёмы работ, таму і штат трымалі большы. Па розных прычынах скараціліся паслугі, і мы вымушана аптымізаваліся, а вызваленыя сродкі выкарыстоўваем на закуп тэхнічнага абсталявання. Вызначылі найбольш прыярытэтныя накірункі дзейнасці, для правядзення якіх маем адпаведную матэрыяльна-тэхнічную базу. 

На палях раёна задзейнічана 33 энерганасычаныя трактары айчыннай вытворчасці. Летась правялі семінар па іх тэхабслугоўванні. Пастаянна падтрымліваем сувязь з галоўнымі інжынерамі гаспадарак. Распрацавалі прыкладны разлік расходу паліва для выканання тыпавых работ. Праз кожныя 250 працоўных гадзін выкарыстання тэхнікі праводзім яе абслугоўванне. Таму і няма паломак. 

Плануем заняцца абслугоўваннем легкавікоў. Закупілі дыягнастычныя станкі. Але ўсяму свой час. Калі адрэгулюем выкананне асноўных тэхнічных паслуг энерганасычанай тэхнікі, пачнем пашыраць сферу дзейнасці. Зоймемся рамонтам гідраўлічных шлангаў, наладзім шынамантаж. Павялічым адпаведна і штат працуючых.

— Ці абслугоўваеце фермерскія гаспадаркі?

— Пакуль толькі адзінкавыя фермеры карыстаюцца паслугамі прадпрыемства. Аляксей Копец з Вялікага Малішава штогод падае заяўку на абслугоўванне двух энерганасычаных трактароў і корманарыхтоўчых машын. Вядзем перамовы з альшанскім фермерам Міхаілам Грыбам на тэхнічнае абслугоўванне энерганасычанага трактара. У іншых прыватных гаспадароў працуюць менш складаныя машыны, і іх абслугоўваюць механізатары. У многіх калектыўных гаспадарках таксама наладжаны рамонт такой тэхнікі. А для абслугоўвання энерганасычаных трактароў патрэбны высокакваліфікаваныя спецыялісты. Здараліся выпадкі, калі механізатары не спраўляліся з гідраўлікай, даводзілася па тэлефоне кансультаваць. 

— Чаму менавіта да вас звяртаюцца?

— У час кіравання СВК «Беражное» наладзіў трывалыя сувязі з рознымі тэхнічнымі службамі вобласці і рэспублікі. 

Наша прадпрыемства падпарадкоўваецца ОАО «Столінрайаграсэрвіс», якім кіруе Генадзь Курган. Але маем свой статут і пячатку. Раней гэта была прыватная арганізацыя, а ўжо сем гадоў «СтолінТэхЦэнтр» — унітарнае прадпрыемства. Была задумка стварыць у раёне дылерскі цэнтр, але такі ёсць у суседнім Пінску. Нядаўна набылі перасовачную электрастанцыю і маем магчымасць многія тэхнічныя паслугі выконваць непасрэдна ў гаспадарках.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter