Колькі дзён ў славянскім тыдні.

Тыдзень: “славянскі тыдзень”. Пра тое, што славяне мелі “свой” тыдзень, сведчаць некаторыя факты. Напрыклад, калі амаль што ўсе еўрапейскія дзяржавы адна за адной прымалі “ты-дзень” Старажытнага Вавілона і захавалі ў назвах дзён тыдня назвы старажытнарымскіх багоў, то старажытныя славяне прытрымліваліся зусім іншай традыцыі. Іх назвы дзён мелі парадкавы нумар, але не да сямі, а толькі да пяці, што, безумоўна, можа сведчыць пра старажытны “пяцідзённы” тыдзень: аўторак, трацейнік (старажытная назва серады ў стараславянскай мове), чацвер, пятніца. Цікава, але назва трэцяга дня як раз адпавядала сярэдзіне паміж чатырма днямі: панядзелак, аўторак — серада — чацвер, пятніца. Складаней з панядзелкам. На жаль, не захавалася яго старажытная назва, таму можна дапусціць, што першы дзень тыдня меў у сваім складзе корань “адзін” ці “першы”.

Калі ж паглядзець на назвы двух апошніх дзён тыдня — субота і нядзеля, то мы адразу ж заўважым, што яны выпадаюць з правіла называць дзень парадкавым нумарам. У іх назвах прыхаваны зусім іншыя характарыстыкі. Старажытныя іудзеі першы дзень “вавілонскага” тыдня — суботу — зрабілі апошнім днём сямідзённага тыдня, пакінулі назву, прысвяцілі Богу і забаранілі ў гэты дзень працаваць. Далей на працэс фарміравання структуры тыднёвага злічэння аказалі ўплыў падзеі, звязаныя з жыццём і смерцю Ісуса Хрыста. Менавіта той дзень, калі ён пасля ўкрыжавання і смерці ўваскрэс, назвалі “ўваскрэсеннем” (воскресеньем) і зрабілі яго апошнім, сёмым, днём тыдня. Зусім невыпадкова гэты дзень у народнай традыцыі славяне назвалі як дзень не-для-дзела — нядзеля. Першы дзень “славянскага” тыдня, які быццам бы згубіў сваё старажытнае імя, стаў звацца днём пасля нядзелі — панядзелкам (пасля-нядзелак).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter