Вялікая мастацкая выстава да 250-х угодкаў Міхала Клеафаса Агінскага адкрываецца 23 верасня ў мінскім Палацы мастацтваў

Колеры і рысы “Паланэза”

Вялікая мастацкая выстава да 250-х угодкаў Міхала Клеафаса Агінскага адкрываецца 23 верасня ў мінскім Палацы мастацтваў

Такія асобы, як наш славуты супляменнік, нязменна, ва ўсе часы прыцягваюць увагу творчых людзей. І мастакі — не выключэнне. У тым можна пераканацца на Рэспубліканскай мастацкай выставе “Паланэз”, якая адкрываецца ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3). Выстава прысвячаецца  250-годдзю славутага сына беларускага роду. “Знакаміты кампазітар і музыкант, выдатны дзяржаўны дзеяч і дыпламат — надзвычай прыцягальная постаць для творчага яе асэнсавання, — лічыць намесніца дырэктара Палаца мастацтва па выставачнай дзейнасці Наталля Барсукова. — Шмат цікавых адкрыццяў чакае і тых, хто бярэцца даследаваць
ягоную культурную спадчыну. Як вядома, 2015-ы аб’яўлены UNESCO годам Міхала Клеафаса Агінскага, і гэта ёсць яркае сведчанне яго значнасці для сусветнай мастацкай культуры”.

Увагу творцаў па-ранейшаму прыцягвае дзейнасць Міхала Клеафаса Агінскага, ягонае жыццё, абвеянае рамантычным духам ды героікай змагання. Яму прысвечана эсэ Уладзіміра Караткевіча “Песня Паўночных Афін”, опера Алега Залётнева “Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт”, дакументальны фільм “Паланэз ля-мінор” рэжысёра Віктара Дашука. Гукі паланэза — яркая дамінанта і ў мастацкім фільме “Паланэз Агінскага” рэжысёра Льва Голуба. Цяпер і мастацкая супольнасць ладзіць выставу “Паланэз”. Прэзентуюцца працы і знакамітых, і маладых творцаў:  прадстаўлена каля 250 работ больш чым 60 аўтараў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter